Навука і тэхналогіі

Хакеры з Расіі скралі 1,2 млрд пароляў

Амерыканская кампанія Hold Security, якая спецыялізуецца ў галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, сцвярджае, што групе хакераў з Расіі ўдалося скласці найбуйнейшую ў свеце базу дадзеных пароляў і імёнаў інтэрнэт-карыстальнікаў.

У масіў звестак увайшлі 1,2 млрд выкрадзеных пароляў і імёнаў карыстальнікаў, а таксама больш за 500 млн электронных адрасоў. Гэтая інфармацыя была атрымана з 420 тыс. інтэрнэт-сайтаў, сцвярджае кампанія.

Hold Security назвала гэта «найбуйнейшым крадзяжом звестак у гісторыі».

Hold Security не называе імёнаў пацярпелых, спасылаючыся на дамову пра неразгалошванне і нежаданне выдаць кампаніі, чые сайты ўсё яшчэ застаюцца ўразлівымі.

«Іх мэтай былі не толькі буйныя кампаніі, яны збіралі дадзеныя з усіх сайтаў, на якія заходзілі іх ахвяры», — сказана ў дакладзе кампаніі.

Першай напісала аб гэтай найбуйнейшай уцечцы звестак амерыканская газета New York Times. Яна паведаміла, што па яе просьбе эксперт, які не мае дачынення да Hold Security, прааналізаваў скрадзеныя звесткі і пацвердзіў іх сапраўднасць.

«Іншы эксперт па камп'ютарных злачынствах азнаёміўся з дадзенымі, але не мог абмяркоўваць іх публічна. Ён сказаў, што некаторыя вялікія кампаніі ведалі, што звесткі аб іх былі сярод выкрадзенай інфармацыі», — паведамляе газета.

У артыкуле сцвярджаецца, што ў групу хакераў ўваходзяць каля дзясятка чалавек ва ўзросце прыкладна 20 гадоў, якія ведаюць адзін аднаго асабіста. Іх серверы месцяцца ў Расіі.

Hold Security, якая раней паведаміла аб нападах на кампаніі Adobe і Target, сказала, што ёй спатрэбілася сем месяцаў для таго, каб прааналізаваць маштабы гэтых нападаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць