А таксама - іншыя прызы тым, хто знойдзе Еўропу ў Беларусі.
Рух «За Свабоду» запрашае ўзяць удзел у фотаконкурсе «PRO-еўрапейскасць».
Беларусы штодня сустракаюцца з рэкламай, шыльдамі, рознымі абвесткамі ды выявамі, з якіх вынікае, што Еўропа – гэта добра, а еўрапейскае - сінонім высокай якасці.
На конкурс прымаюцца здымкі, якія падаюць Еўропу і еўрапейскае менавіта ў такім пазітыўным ключы.
Яны могуць быць знятыя на фотаздымач, мабільны тэлефон ці іншае прыстасаванне. У асобнай намінацыі канкуруюць здымкі-»селфі» на фоне рэкламы еўрастылю і еўраякасці.
Фотаздымкі прымаюцца ў фотаальбом «Фотаконкурс» на старонцы Руху «За Свабоду» ў Facebook альбо праз пошту [email protected] з пазнакай «Фотаконкурс».
Конкурс будзе доўжыцца да 20 кастрычніка ўключна.
Пераможца атрымае ў якасці прыза экскурсіўную паездку ў Гданьск на дзвюх асобаў.
Другое і трэцяе месцы, а таксама першынство ў «селфі»-намінацыі будуць уганараваныя настольнымі гульнямі («1514», «Разам» і «Паўстанцы»).
***
Некалькі фотаздымкаў, ужо дасланых на конкурс:
-
«Грабуць цялежкамі». У Віцебску прадпрымальнікі са згарэлага гандлёвага цэнтра прадаюць выратаваны тавар на вуліцы
-
«Кацёл масай 300 кг гатовы ўзарвацца». У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?
-
У якія еўрапейскія краіны ездзілі беларусы ў 2024 годзе?
Каментары