Меркаванні3535

Снайдэр: Ідэя «Рускага свету» азначае, што Беларусь і Украіна не існуюць

Вядомы амерыканскі гісторык з Ельскага ўніверсітэта Цімаці Снайдэр (Timothy Snyder) выступіў 27 кастрычніка ў Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў у Вашынгтоне на тэму «Вайна Расіі, гісторыя Украіны і выбар Захаду».

«Захад мае два варыянты адносна ўкраінскага канфлікту — быць ці не быць, — кажа Снайдэр. — Гэта канфлікт аб каштоўнасцях, прынцыпах і існаванні не Украіны, а Еўрапейскага Саюза».

У вайне супраць Украіны Расія выкарыстоўвае тактыку «асіметрычнай вайны наадварот», калі мацнейшы бок у канфлікце выкарыстоўвае зброю слабога. Вось што ён мае на ўвазе.

1) Расія выстаўляе сябе не агрэсарам, а слабай краінай, якой дазволена шмат у супрацьстаянні такой магутнай дзяржавай, як ЗША.

2) Значная доля насельніцтва Расіі супраць вайны ва Украіне, бо думаюць, што вайна супраць Украіны не вядзецца. Пуцін такі папулярны таму, што «ён перамагае без вайны».

3) Логіка партызанскай вайны (асіметрычнай вайны) — мэтанакіравана справакаваць адказ суперніка, у гэтым выпадку прымусіць украінскія войскі да вядзення баявых дзеянняў у мірных гарадах.

Мэта Пуціна — знішчэнне ўкраінскай дзяржавы, на што намякалася шмат разоў рознымі спосабамі: «Украіна — несапраўдная дзяржава», «рускія і ўкраінцы — адзін народ», сам тэрмін «Наваросія». У гэтым самым кантэксце ўжываецца ідэя «рускага свету». А што азначае «Рускі свет»? Тое, што дзяржавы Беларусь і Украіна не існуюць.

Расія прытрымліваецца стратэгічнага рэлятывізму, пры якім, для таго, каб стаць мацнейшым, трэба зрабіць суперніка слабейшым. ЕС значна пераўзыходзіць Расію па большасці параметраў, таму такі падыход азначае, што задача Расіі — разарваць сувязі ўнутры Саюза і паміж ЕС і ЗША. Робіцца гэта на розных узроўнях: ад подкупу палітыкаў і журналістаў да дыскрэдытацыі заходніх каштоўнасцяў.

Дарэчы, Расія падтрымлівае правыя сілы ў Еўропы, у тым ліку, неанацыстаў і неафашыстаў, бо спадзяецца, што яны разваляць Еўрасаюз знутры. Так, назіральнікамі на рэферэндуме ў Крыме былі прадстаўнікі менавіта гэтых сілаў.

Расія малюе ЕС як пагразлы ў дэкадэнцтве і гомасэксуалізме, а саму сябе як чыстую і хрысціянскую краіну, якая ратуе еўрапейскія ідэалы, ствараючы вакол сябе такі самы чысты Еўразійскі саюз.

А якую лухту нясуць расійскія СМІ, палітыкі, артысты? Напрыклад, адначасова гавораць, што

1) «няма ніякай украінскай дзяржавы», але 2) «ўкраінская дзяржава прыцясняе рускіх».

3) «Няма такога асобнага народа «ўкраінцы», але 4) «ўсе ўкраінцы — бандэраўцы».

5) «Няма ніякай украінскай мовы», але 6) «рускіх прымушаюць на ёй размаўляць».

7) «Расія — вялікая дзяржава», але 8) «Расія — краіна, якую моцныя дзяржавы крыўдзяць».

9) «Расія ратуе Еўропу ад фашызму», але 10) «не ўсё толькі кепскае звязана з Гітлерам», пералічыў гэтыя супярэчлівыя пункты Снайдэр.

Што свет можа зрабіць для Украіны? Вось што Снайдэр прапануе:

«1. Перспектыва членства ў ЕС.

2. Украіну трэба адбудаваць як мага хутчэй.

3. Найлепшай палітыкай датычна Расіі стане моцная Украіна».

Каментары35

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Асіповічамі машыну ў кювет адправіла птушка

У Мінску падчас пажару літаральна з таго свету выцягнулі ката ВІДЭА4

«Настаўнікі аж слязьмі зайшліся». 400 амерыканскіх вучняў заспявалі песню на беларускай мове12

Міністр замежных спраў Украіны анансаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў12

Замест елак у беларускіх лясах сталі высаджваць лістоўніцы2

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва4

Дачнікаў будуць строга караць за баршчэўнік і нават за сумнік7

Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь53

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць