Навука і тэхналогіі

Праграміст стварыў браўзерны сімулятар чорнай дзіры з «Інтэрстэлара»

Памятаеце палёт праз кратавіну ў фільме «Інтэрстэлар»? Галандскі праграміст і музычны прадзюсар sirXemic даў магчымасць праляцець праз кратавіну не пакідаючы браўзер, перадае Meduza.

Праляцець праз кратавіну

Анімацыя дэтальна паўтарае створаную ў «Інтэрстэлары» карціну. Разрыў прасторы-часу мае форму сферы. Пралёт праз яго без доўгай дарогі перакідвае на іншы бок сусвету.

Палёт кіруецца клавішамі W, A, S i D, а Shift паскарае рух. Камера кіруецца з мышы.

Якасць карцінкі змяняецца пераключальнікам у ніжнім правым вуглу. Пры выстаўленні максімальнай якасці слабыя камп’ютары могуць падвіснуць.

***

Агульная тэорыя рэлятыўнасці Эйнштэйна насамрэч дапускае існаванне такіх «глюкаў» у чатырохмернай прасторы-часе, калі з пункта А да пункта Б можна трапіць з хуткасцю, вышэйшай за хуткасць святла. Проста трэба ляцець не па прамой у трохмернай прасторы, а па карацейшым шляху ў чатырохмернай прасторы-часе — а такім шляхам і ёсць кратовая нара (таксама «кратавіна», «чарвяточына», англ. «wormhole»).

Каментары

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы1

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць