Грамадства44

Спецыялісты патлумачылі, чаму дзікім коням было так мёдам намазана на аўтобусным прыпынку ў Валожынскім раёне

У Налібоцкай пушчы некалькі тарпанападобных коней сталі рэгулярна выходзіць да аўтобуснага прыпынку і кантактаваць з людзьмі. Фота і відэа з жывёламі неаднаразова з'яўляліся ў інтэрнэце. Цяпер гэтых коней змясцілі на каранцін, а пасля плануюць перасяліць на іншае месца, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА

Як расказалі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі, тарпанападобныя коні даўно цалкам зніклі з дзікай прыроды Беларусі. У 2019 годзе іх пачалі вяртаць у краіну для аднаўлення папуляцыі і натуральных працэсаў у экасістэмах. Тады з Нідэрландаў у Беларусь прывезлі 151 жывёліну.

Пасля вывучэння розных тэрыторый для іх пасялення найбольш прыдатнай была прызнаная Налібоцкая пушча. Коні добра прыжыліся там і пачалі размнажацца. Цяпер у пушчы налічваецца каля 250 тарпанападобных коней.

Частку жывёл ужо перасялілі ў іншыя месцы. Такія праекты рэалізоўваліся ў Белавежскай пушчы, Спораўскім заказніку, а таксама ў іншай частцы Налібоцкай пушчы — у раёне поймы Заходняй Бярэзіны. Сёлета яшчэ 15 коней пераехалі ў расійскі Татарстан.

Спецыялісты адзначаюць, што гэтыя жывёлы даволі ахвотна ідуць на кантакт з людзьмі, часта з цікаўнасці. Аднак галоўнай прычынай іх набліжэння да населеных месцаў становіцца лёгкая ежа, якую ім прапануюць людзі.

Некаторыя «добразычліўцы» падкормліваюць коней хлебам, садавіной, салодкімі прадуктамі і нават чыпсамі. Такая ежа можа шкодзіць страваванню жывёл, а рэгулярнае падкормліванне змяняе іх натуральныя паводзіны. Паспрабаваўшы ласунак некалькі разоў, коні запамінаюць месца і вяртаюцца туды ў пошуках ежы.

Менавіта так некалькі коней пачалі прыходзіць да аўтобуснага прыпынку. Гэта стварала небяспеку не толькі для саміх жывёл, але і для пасажыраў, а таксама для транспарту, які рухаецца па суседняй дарозе.

Акрамя таго, кантакт дзікіх коней з людзьмі і выхад за межы натуральнага асяроддзя павялічваюць рызыку заражэння вірусамі ды іншымі захворваннямі. Калі інфекцыя трапіць у папуляцыю, яна можа распаўсюдзіцца сярод вялікай колькасці жывёл і нават прывесці да іх масавай гібелі.

Каб не дапусціць такога развіцця падзей, коней, якія прыходзілі да прыпынку, змясцілі на каранцін. Пасля яго заканчэння іх плануюць перасяліць на новую тэрыторыю. Куды менавіта адправяць жывёл, пакуль не вырашана.

Спецыялісты заклікаюць людзей не карміць дзікіх коней. За імі можна назіраць і фатаграфаваць іх, але не варта прывучаць жывёл да чалавечай ежы. У Налібоцкай пушчы для іх дастаткова натуральнага корму, неабходнага для здаровага жыцця.

Каментары4

  • bhagawan
    12.08.2026
    pravilna kazać "sollu nasypana". chlarud natryju - deficytny resurs na sušy, tamu dla žyvioł i dla ludziej hetaja sol smačnaja.
  • хоць бы хны
    12.08.2026
    Абы-што, ад каплі нікатыну што? правільна - коні дохнуць. а людзям некаторым - хоць бы хны
  • Прыродалюб
    13.08.2026
    Я угараю са смеху з гэтай "праблемы"! Бо для яе імгненнага вырашэння дастаткова... адной пугі! Для гэтага "спецыялісту" трэба было б на гэтым прыпынку хаця б адзін разок, падчас частавання ласункамі гэтых конікаў, раптоўна і харашэнька адсцябаць гэтай пугай самых "кантактных" з іх, а таксама заадно і ўсіх астатніх, асабліва жарабятаў, і гэта быў бы апошні раз, калі гэтых коней тут, і наогул каля людзей, бачылі! А больш сучасна, жорстка і эфектыўна было б выкарыстаць для гэтай аперацыі... электрашокер. І ўсё! Дзіўна, што прыродаахоўнікі не разумеюць, што ў падобных выпадках "гуманістычнае" сюсюканне з дзікімі жывёламі ім толькі шкодзіць, а правільна - гэта дзейнічаць так, як гэта адбываецца ў прыродзе - хутка і безжаласліва.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак15

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе6

На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні9

У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.2

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15

Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў8

Колькасць загінулых у Запарожжы дасягнула 15, яшчэ 12 не могуць знайсці пад руінамі5

Дзяцюк заскочыў на аўтамабіль, што рухаўся, і стаў весела скакаць на даху3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак15

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць