Здароўе11

Хрусцець пальцамі — гэта шкодна ці не?

Храбусцець пальцамі шкодна для суставаў і можа прывесці да артрыту — гэта меркаванне існуе шмат дзесяцігоддзяў. Вось што кажа навука, піша BBC.

Фота: vecteezy.com

Незвычайны эксперымент правёў амерыканскі медык Дональд Ангер. У дзяцінстве ён часта чуў ад маці і іншых сваякоў, што звычка храбусцець пальцамі скончыцца артрытам. Таму ён вырашыў праверыць гэта на сабе.

На працягу 50 гадоў Ангер храбусцеў пальцамі толькі левай рукі — не менш за два разы на дзень. Правую руку ён не чапаў, каб потым параўнаць стан суставаў. У 72 гады ён зрабіў рэнтген абедзвюх рук. Аказалася, што прыкмет артрыту не было ні на адной руцэ, а прыкметнай розніцы паміж імі таксама не выявілі.

Праўда, паўнавартасным навуковым даследаваннем гэты эксперымент назваць нельга, бо яго ўдзельнікам быў толькі сам Ангер.

Адкуль бярэцца гэты гук

Калі чалавек згінае або расцягвае палец, унутры сустава змяняецца ціск. У сінавіальнай вадкасці ўтвараюцца газавыя бурбалкі, і іх рэзкае лопанне стварае характэрнае храбусценне.

Артрыт ад гэтага не развіваецца

Даследаванні не выявілі сувязі паміж звычкай храбусцець пальцамі і астэаартрытам.

У адным з даследаванняў навукоўцы параўналі пажылых людзей, якія рэгулярна храбусцелі пальцамі, з тымі, хто гэтага не рабіў. Частата дэгенератыўнага артрыту ў абедзвюх групах была прыкладна аднолькавай.

Іншае даследаванне, у якім удзельнічалі 215 пацыентаў з астэаартрытам, таксама не выявіла сувязі: ні частата, ні працягласць гэтай звычкі на працягу жыцця не ўплывалі на рызыку захварэць.

Не пацвердзіўся і міф пра тое, што ад храбусцення слабее хват. Адно старое даследаванне сапраўды паказала такую сувязь, але пазнейшыя даследаванні яе не пацвердзілі.

Але траўмаваць сустаў усё ж можна

Звычайнае храбусценне пальцамі лічыцца адносна бясшкодным. Аднак калі чалавек спрабуе атрымаць гучны хруст, ужываючы вялікую сілу або надта рэзка, то можна пашкодзіць сустаў, звязкі ці сухажыллі.

Асабліва асцярожнымі спецыялісты раяць быць з шыяй. Рэзкае і моцнае храбусценне шыяй можа прывесці да сур'ёзных траўмаў.

Калі разам з храбусценнем з'яўляюцца боль або ацёк — варта звярнуцца да ўрача.

А адмаўляцца ад звычкі толькі з-за страху перад артрытам няма неабходнасці. 

З’ява гэта даволі распаўсюджаная: паводле даследаванняў, ад 20 да 50% людзей маюць такую звычку. Шмат каму падабаецца тое пачуццё, якім храбусценне суправаджаецца.

Каментары1

  • Кошты распрацоу́кі лекау́
    12.08.2026
    гэта мышцы

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі17

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Міністры абароны Расіі і Беларусі абмеркавалі неабходнасць «апераджальных дзеянняў» супраць Еўропы21

Джудзі Дэнч: Я больш не магу граць у спектаклях і фільмах ці чытаць1

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію31

Мільёны спроб узлому. Банкі, авіякампаніі, дзяржустановы па ўсім свеце адключаюць анлайн-сэрвісы праз дзіркі ў бяспецы PHP1

Ці можа Беларусь стаць дэмакратычнай пры жывым Пуціне? Карбалевіч пра страхі Лукашэнкі і тое, што будзе пасля яго17

За хабар арыштавалі кіраўніка Аршанскага мясакансервавага камбіната. Два месяцы таму ён прымаў на заводзе прэм'ера Турчына

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — даныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай7

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі17

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць