Грамадства99

Палубісак з Радашковічаў згінуў на вайне: гэта заняло пару тыдняў

24‑гадовы наёмнік назаўсёды застаўся пад Краматорскам.

Аляксандр Палубісак

Сям’я шукае апошнія сляды юнака Аляксандра Палубіска, які згінуў без вестак у Краматорскім раёне Украіны. Неўзабаве яму магло б быць 26 гадоў, але, бадай што, ніколі не будзе.

Па інфармацыі Belpol, Аляксандр Палубісак нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Радашковічы Маладзечанскага раёна, за 30 км ад Мінска. Яго маці — настаўніца, а бацька працаваў у кампаніі па аптовым продажы будаўнічых матэрыялаў. Жанчына не раз выклікала міліцыю пасля яго п’яных скандалаў. У бацькі ёсць і судзімасць за нясплату аліментаў.

Пасля школы Аляксандр вучыўся ў Мінскім гарадскім машынабудаўнічым каледжы.

Палубісак знік з Беларусі 22 верасня 2025 года. Праз некалькі месяцаў родныя звярнуліся з заявай у Следчы камітэт — маўляў, прапаў у невядомым кірунку. І тады Палубіска аб’явілі ў вышук.

Аднак кірунак, як аказалася, быў даволі прадказальны. Малады хлопец паехаў зарабіць грошай на вайне. Між яго знікненнем у Беларусі і канчатковым знікненнем на полі бою прайшло паўтара месяца.

Аляксандр «Беларус» Палубісак атрымаў статус зніклага без вестак 10 лістапада 2025 года. Яго жыццё скончылася на тэрыторыі Краматорскага раёна Украіны.

Каментары9

  • Gorliwy Litwin
    11.08.2026
    Характэрнае ў яго паганяла. Сам жа мабыць і выбраў. Выразіў ідэнтычнасць, паслядоўна.
  • Сымон
    11.08.2026
    Па сутнасці, юнак уцёк з дому. Нажаль лукашысцкі рэжым ня здолеў прапанаваць яму больш прывабнай сацыялізацыі апроч рэкрутавання ў войска братэрскага рэжыму агрэсара і ганебнай смерці на вайне
  • Руслан
    11.08.2026
    Соболезную по украинцам, погибшим при защите своей Родины от агрессии.

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

Мінчукі выстраіліся ў вялікую чаргу па ўзбекскія дыні ФОТА3

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

«Засталося некалькі месяцаў». Тэхкампаніі заклікалі рыхтавацца да кібератак з выкарыстаннем ШІ3

Аляксей Санчук у 2020‑м быў адным з нас, цяпер яму патрэбная дапамога3

Экс-чыноўнік, аб'яўлены ў вышук ва Украіне, будуе новае жыццё ў Беларусі. Ужо заняў высокую пасаду і пабываў у Палацы Незалежнасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць