Моды1212

Вытанчанасць у інтэр’еры: як яе дасягнуць

Пры стварэнні інтэр’еру мы, безумоўна, чакаем ад мэблі і іншых прадметаў прасторы функцыянальнасці і эрганамічнасці, імкнёмся да гармоніі дэталей і цэлага. Не забываем і пра эстэтыку. Прапануем разгледзець, якім чынам можна надаць інтэр’еру характар далікатнай вытанчанасці.

Падборка яднае рэчы зусім розных фабрык і часоў. Напрыклад, акруглы столік для кавы з тонкай зігзагападобнай апорай спраектаваны яшчэ ў 1955 г. для знакамітага будынку La Pedrera Гаўдзі, таксама як і калекцыя свяцільняў з перфараванага металу на тонкіх графічных ножках. Аўтар, архітэктар Барба Карсіні, стварыў рэчы, якія не згубілі сваёй актуальнасці і сёння – іх можна набыць праз інтэрнэт-крамы.

У сваю чаргу, сістэма асвятлення Wireflow з дыёдамі ўяўляе сабой бездакорна наватарскую распрацоўку. Канструкцыя сістэмы дазволіла прапанаваць шырокі мадэльны шэраг геаметрычных кампазіцый. Яркасць святла рэгулюецца нават да дасягнення камфортнага асвятлення для чытання. Адметна, як гэтыя тонкія, ледзь бачныя лініі здолелі падпарадкаваць сабе велічэзную прастору.

У 2014 г. гэтая сістэма атрымала прэстыжную ўзнагароду Interior Design's 2014: Best of Year Awards у катэгорыі «Лепшая падвесная свяцільня 2014 года».

Графічнасць і, як вынік, ілюзія двухмернасці аб’ядноўвае гэты прыклад з папярэднім.

Не абмінулі ўвагай прывабнасць тонкіх абрысаў у інтэр’еры і вытворцы дзвярэй. Спецыяльны схаваны алюмініевы кораб дае магчымасць усталяваць палатно дзвярэй у адной плоскасці са сцяной — без выкарыстання ліштваў. У выніку шчыліна па контуры дзвярэй складае ўсяго некалькі міліметраў. Пасля мантажу дзверы можна пафарбаваць той жа фарбай, што і сцены – гэта надасць прасторы цэльнасці і графічнасці.

Замест шафы-купэ дызайнеры прапануюць новы тып сістэмы захоўвання. Як і дзверы, ваша шафа будзе выглядаць як частка сцяны. Дзверцы гэтай сістэмы могуць мець кожная свой тып адкрывання, напрыклад, адкрывацца на традыцыйных завесах, цалкам ад’язджаць убок ці ўверх, што характэрна пакуль больш для кухоннай мэблі. Лагічным працягам абазначанай тэмы можна лічыць і бялізну з матузкамі па контурах.

Падабраныя рэчы быццам перанесены ў рэальнасць з праекта дызайнера, які ён намаляваў у адну лінію. То тонка пад лінейку, то вольна ад рукі.

Даволі лёгка знайсці і іншыя прадметы мэблі, прынцыпы формаўтварэння якіх таксама грунтуюцца на выкарыстанні тонкіх ліній і абрысаў.

Трэба адзначыць, што тэхналогіі ў імкненні дасягнуць максімальнай тонкасці пры захаванні трываласці матэрыялу дэманструюць неверагодныя вынікі. Стол калекцыі «Chiuet» вядомай паўднёвакарэйскай студыі «Design-Jay» мае найтанчэйшую незаўважную стальніцу і такую ж незаўважную трохногую апору. Пры гэтым ён здольны вытрымаць вагу камп’ютара і тэлевізара.

Не абавязкова выкарыстоўваць усё гэта разам. Цікавым падаецца пазначыць асаблівы тып эстэтыкі інтэр’ера і стварыць агляд прадметаў, якія валодаюць агульнымі рысамі – графічнасцю, лёгкасцю і вытанчанасцю.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторыка, які працаваў у ваенкамаце ў Мастах, асудзілі па цэлым пакеце палітычных артыкулаў3

Беларускі самалёт абстраляла расійская СПА, прыняўшы за ўкраінскі дрон? Не, гэта няпраўда2

Ратавальнікі расказалі пра наступствы моцнага ветру на Гомельшчыне

«Не хацелі пакутаваць з беларускімі картамі на Booking». А ў выніку ледзь не трапілі на 400 еўра4

Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі4

Упершыню расійскія вайскоўцы здаліся ў палон робатам — наватарская аперацыя ўкраінскай штурмавой брыгады7

Самая дарагая сумачка ў свеце. Сумку для Джэйн Біркін прадалі за рэкордныя $10 мільёнаў

Трамп пахваліў прэзідэнта Ліберыі за англійскую, але там гэта мова афіцыйная2

За адзін вечар тры беларускія футбольныя клубы перамаглі супернікаў з Арменіі, Македоніі і Чарнагорыі. Гэта рэкорд7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць