Свет66

Палякі, украінцы і беларусы пікетавалі расійскае пасольства ў Варшаве

Пікетоўцы — іх было каля ста чалавек — трымалі ў руках украінскія, польскія, беларускія сцягі, плакаты «Пуцін — спонсар тэрарызму», «Расіяне, вам не сорамна?», а таксама агучвалі лозунгі: «Пуцін — тэрарыст», «Кіеў-Варшава — супольная справа».

Удзельніца пратэсту, расіянка Маша Макарава падкрэсліла, што яна не хоча верыць ганебным навінам з Расіі: «Я выйшла сюды як расіянка, якая хоча свабоды для сваёй краіны, і лічу, што свабодная і дэмакратычная Расія з'яўляецца надзеяй для тых краін, якія з'яўляюцца нашымі суседзямі, — Украіны, Беларусі, іншых суседзяў. Толькі мірная Расія з'яўляецца гарантыяй міру і спакою ў гэтай краіне», — падкрэсліла Макарава.

Яна падкрэсліла, што знаходзіцца тут таксама ў жэсце салідарнасці са сваёй зямлячкай — маці семярых дзяцей Святланай Давыдавай з Смаленскай вобласці, якая была затрыманая за нібыта дзяржаўную здраду за тое, што яна паведаміла ў пасольства Украіны пра тое, што ў красавіку мінулага года частку ГРУ з горада, дзе яна жыве, перакінулі на Данбас.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць