2 лютага Павел Цыняўскі, абвінавачаны ў жорсткім забойстве Юліі Саламацінай, выступіў з апошнім словам. Ён папрасіў літасці для сваёй маці. Цыняўскі заявіў, што віну да канца зразумеў, і папрасіў прабачэння ў маці забітай.

Галіна Цыняўская заявіла, што раскайваецца ва ўчыненым злачынстве,. Яна таксама папрасіла прабачэння ў маці Юліі Саламацінай, прызнаўшы пры гэтым, што «такое дараваць немагчыма».

Абвінавачанне папрасіла для Паўла Цыняўскага 17 гадоў калоніі строгага рэжыму, для яго маці — два гады калоніі агульнага рэжыму. Абарона папрасіла для іх сем гадоў і адзін год адпаведна. Абарона таксама заявіла, што абвінавачаныя гатовыя ахвяраваць кватэрай дзеля кампенсацыі маральнай шкоды.

Прысуд па справе будзе абвешчаны 5 лютага.

***

Забойства Саламацінай адбылося 18 ліпеня 2014 года. Малады чалавек падчас сваркі забіў дзяўчыну. Потым разам з маці ён раздзяліў цела, жанчына зварыла вантробы і асобныя часткі цела забітай, здрабніла іх, перакруціла на мясасечцы і спусціла ў каналізацыю. Рэшткі трупа і пашпарт забітай сын з маці закапалі ў лясным масіве, а потым спрабавалі спаліць. Пасля гэтага яны хаваліся ў лесе некалькі дзён. 27 ліпеня яны здаліся ў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?