Афіша

Мінчан навучаць ствараць Wi-Fi-сеткі для грамадства

Удзельнікі Мэш-клуба навучацца разгортваць сітуацыйныя лакальныя вайфай сеткі 14 лютага.

Мэш-клуб — эксперыментальны праект арганізацыі «Фаланстэр» па вывучэнні і развіцці Mesh- і Wi-Fi-сетак.

Клуб шукае людзей, зацікаўленных у разгортванні і падтрымцы бяздротавых камунікацый на карысць грамадства.

Акрамя гэтага, клуб будзе цікавы грамадскім супольнасцям, якія ладзяць мерапрыемствы і жадаюць палепшыць інфармацыйный абмен паміж удзельнікамі, ці актыўна выкарыстоўваць сеціўныя прылады для супольнасці.

«Мы лічым, што грамадзяне толькі самі могуць забяспечыць сваю інфармацыйную бяспеку і права на атрыманне і абмен інфармацыяй. Для гэтага трэба ведаць, як будаваць сеткі»,

—распавядае кіраўнік клубу Міхаіл Волчак.

У працэсе нефармальных сустрэч плануецца зрабіць аналіз суполак на патрэбы камунікацый праз сеціва, перапрашываць роўтэры, канфігураваць Linux-серверы, наладжваць VPN-каналы і іншыя актыўнасці, у выніку якіх будзе створаная Wi-Fi-карта сетак Мінска, матэрыял апісання эксперыментаў і даследаванняў, пратэставаная праца сетак ў рэальных умовах.

Клуб будзе збірацца некалькі разоў на месяц з лютага па кастрычнік 2015 года.

Першая сустрэча: 14 лютага, а 16.00, на базе «Фаланстэра» (вул.Захарава 77а, п. 2Б).

Ахвочым трапіць у клуб трэба запоўніць анкету. Удзел безкаштоўны. Па пытаннях можна звяртацца на [email protected].

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць