Грамадства5050

«Слова «шляхта» не ўжываць»: у Музеі гісторыі Гомеля сарвалася прэзентацыя карты старадаўніх сядзібаў

Прэзентацыю карты шляхецкіх сядзіб XIX — пачатку XX стагоддзяў, а таксама экспазіцыі ўнікальных дарэвалюцыйных дакументаў і фатаграфій, якія належалі шляхціцам Крушэўскім і Лісоўскім, першапачаткова планавалі праводзіць у Музеі гісторыі горада Гомеля. Літаральна за некалькі дзён да запланаванай даты стала вядома, што мерапрыемства адмяняецца і пройдзе ў іншай культурнай установе — філіяле Веткаўскага музея.

Усё пачалося з таго, што гомельскі гісторык Марыя Булавінская вырашыла сістэматызаваць інфармацыю па шляхецкіх сядзібах Гомельскай вобласці, сабраную ёю падчас працы над магістарскай дысертацыяй. Гэта і падштурхнула да ідэі стварэння краязнаўчай карты з выявай старадаўніх сядзібаў.

— Зрабіць гэта было не так проста, =- распавяла TUT.BY Марыя Булавінская. — Шмат будынкаў не захавалася, а іх старыя фотаздымкі і іншыя выявы не ўсе якасныя. Таму мы кансультаваліся з гісторыкамі, архітэктарамі, выязджалі ў розныя вёскі для ўдакладнення інфармацыі. Стварылі суполку «Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны» «Укантакце», праз якую простыя аматары даўніны дзяліліся зусім невядомай для нас інфармацыяй. Так атрымалася, што створаная мапа стала вынікам калектыўнай працы ўсіх зацікаўленых людзей.

На карце пазначаныя ўсе вядомыя на дадзены момант малюнкі сядзібаў, знешні выгляд якіх рэканструяваў ў графічным малюнку архітэктар Сяргей Ляпін. Але па некаторых аб'ектах, кажуць стваральнікі карты, засталося шмат пытанняў, бо сама тэма мала даследаваная.

— У мэтах папулярызацыі нашай спадчыны рыхтавалася прэзентацыя мапы. У нас нават не ўзнікала пытанняў, дзе гэта зрабіць. Планавалі прэзентаваць сваю працу ў Музеі гісторыі Гомеля, бо будынак, у якім зараз размяшчаецца музей, у мінулым належыў прадстаўнікам шляхецкага роду Крушэўскіх І Лісоўскіх, — кажа суразмоўца.

У пачатку гэтага года Марыя Булавінская атрымала згоду музея гісторыі горада на прэзентацыю карты і экспазіцыі, прысвечанай шляхетным фаміліям. Характэрна, што ўсё арганізоўвалася за ўласныя сродкі гісторыкаў.

Экспазіцыя ўнікальных дарэвалюцыйных дакументаў і фатаграфій, якія належалі шляхціцам Крушэўскім і Лісоўскім

— Мы ведаем, што бювельмі хацелася, каб нарэшце гэты будынак для жыхароў Гомеля стаў не проста «будынкам для летняга пражывання графа Мікалая Румянцава», а каб можна было даведацца і пра іншых годных людзей, якія таксама зрабілі шмат карыснага для нашага краю.

Па словах Марыі Булавінскай, прапанова выклікала зацікаўленасць у дырэктара музея. Ужо быў гатовы прэс-рэліз выставы і дата прызначаная.

Прэс-рэліз выставы, якая не сарвалася з-за ўмовы, непрымальнай для гісторыкаў

Але прызначаны вечар-прэзентацыя ў рамках акцыі «Знаёмы і незнаёмы Гомель», арганізатарамі якога павінны былі выступаць Музей гісторыі горада Гомеля, гісторык Марыя Булавінская, архітэктар Сяргей Ляпін і мастак Ірына Панкова, так і застаўся на паперы.

Па словах Марыі Булавінскай, незадоўга да адкрыцця выставы музей раптам паставіў ўмову — не ўжываць слова «шляхта» у дачыненні да сядзібаў і прозвішчаў шляхетнага паходжання. Гісторыкі на такую ўмову не пагадзіліся, пасля чаго дырэктар музея паведаміла, што праводзіць выставу не ўяўляецца магчымым: памяшканне музея занята іншай экспазіцыяй, а ў далейшым тут плануецца камерцыйны праект.

Тым не менш прэзентацыя карты і экспазіцыі, прысвечанай шляхціцам Гомельшчыны, усё ж адбылася ў пятніцу, 27 лютага, а 17-й у філіяле Веткаўскага музея па адрасе: г. Гомель, пл. Леніна, 4.

Каментары50

Цяпер чытаюць

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна3

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу78

Майстар з Жыткавіцкага раёна робіць чаўны па старадаўняй традыцыі — з суцэльнага дуба і з правільным вяслом3

ЕС пашырыць санкцыі супраць Беларусі праз палёты кантрабандных паветраных шароў3

З цягніка Калінінград — Адлер на мяжы Беларусі знялі беларуску з дзіцём, нібыта за экстрэмізм2

Донар з анкагеннай мутацыяй стаў бацькам амаль 200 дзяцей у Еўропе — некаторыя ўжо памерлі ад раку4

У Гомелі ў аддзеле выпечкі сеткавай крамы пакупнікі ўбачылі прусакоў3

У Еўракамісіі расказалі, куды пойдуць 30 мільёнаў еўра, якія выдаюцца Беларусі13

«Віншуем цяперашніх герояў-абаронцаў»: беларускі комік Андрэй Скараход павіншаваў расійскіх вайскоўцаў31

Элітны ЖК «Маэстра» ў Мінску ўведзены ў эксплуатацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна3

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць