Кіно66

Джоні Дэп можа вярнуцца ў наступны фільм «Піраты Карыбскага мора»

Раней акцёр казаў, што не сыграе капітана Джэка Вераб'я нават за «300 мільёнаў даляраў і мільён альпак».

Джоні Дэп у вобразе капітана Джэка Вераб'я. Кадр з фільма

Джоні Дэп можа вярнуцца ў наступны, шосты, фільм «Піраты Карыбскага мора», піша Guardian.

Прадзюсар фільма Джэры Брукхаймер сказаў выданню Deadline: «Мы размаўляем з Джоні, працуем над сцэнарыем і, спадзяемся, зможам гэта рэалізаваць».

Дэп упершыню з'явіўся ў вобразе харызматычнага капітана Джэка Вераб'я ў 2003 годзе, і гэта стала яго найбольш пазнавальнай — і прыбытковай — роляй.

У перыяд з 2006 па 2017 год выйшла чатыры сіквелы, і гэта была першая франшыза, якая выпусціла два фільмы, кожны з якіх зарабіў больш за мільярд даляраў. Агулам серыя сабрала больш за 4,5 мільярда даляраў. Апошняя на сёння частка, «Піраты Карыбскага мора: Мертвякі не распавядаюць казкі», выйшла ў 2017 годзе. 

У апошнія гады кар'еру Дэпу сапсавалі судовыя разбіральніцтвы з яго былой жонкай Эмбер Хёрд.

У 2020 годзе Дэп прайграў пазоў аб паклёпе супраць газеты The Sun у Вялікабрытаніі, якая назвала яго чалавекам, што «збівае жонку» — суд прызнаў гэта сцвярджэнне «па сутнасці праўдзівым». Пасля гэтага Warner Bros папрасіла яго пакінуць франшызу «Фантастычныя істоты», хоць здымкі трэцяга фільма ўжо пачаліся.

У 2022 годзе, наадварот, Дэп выйграў працэс супраць былой жонкі Эмбер Хёрд, даказаўшы, што яна ачарніла яго ў артыкуле для Washington Post, дзе называла сябе «публічнай фігурай, якая прадстаўляе ахвяр хатняга гвалту».

Каментары6

  • UFO
    18.08.2026
    Эх. Вяртацца ў тую кампанію, якая яму хуценька зрабіла "адмену", пасля паклёпу ад Гаўняшкі Эмбер... ну такое...
    Лепей бы серыял зняў пра суд - дакладна мільярд зарабіў бы.
  • Сьмелы
    19.08.2026
    напаругау́ дадаць яму рада .
    на твар .
    и будзе алэн дэлён .
  • .
    19.08.2026
    MeToo, Дэп прайграў першы суд, а другі выйграў толькі часткова. Факты гвалту з ягонага боку былі даказаныя. Да таго ж Дэп абаронца такіх педафілаў, як Раман Паланскі, і нарказалежны чалавек. Не дзіўна, што шлюб разваліўся папярэдні, бо такога вытрымаць яшчэ трэба.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж12

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову72

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж12

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць