Здароўе

У Мінску паспяхова прааперавалі дзяўчынку з унікальным для Беларусі дыягназам

У Мінску дактары паспяхова прааперавалі дзяўчынку з надзвычай рэдкай для Беларусі паталогіяй — хілурыяй непаразітарнага паходжання. Юная пацыентка паступіла ў 2‑ю гарадскую дзіцячую клінічную бальніцу з дыягназам, з якім спецыялісты раней сутыкаліся пераважна ў медыцынскай літаратуры, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота: АНТ

Хілурыя ўзнікае, калі паміж лімфатычнымі сасудамі кішэчніка і ныркамі фармуецца паталагічная сувязь. У выніку лімфа трапляе ў мачу. Захворванне можа прыводзіць да страты тлушчаў, парушэння біяхімічных паказчыкаў і пагаршэння агульнага стану арганізма.

Прыкладна ў 95% выпадкаў хілурыя з'яўляецца ўскладненнем паразітарнай інфекцыі. Непаразітарныя формы сустракаюцца значна радзей — на іх прыпадае каля 5% выпадкаў. Дакладная частата гэтага захворвання невядомая, а ў медыцынскай літаратуры апісаныя толькі асобныя выпадкі.

Спачатку дактары паспрабавалі правесці кансерватыўнае лячэнне, аднак яно не дало неабходнага выніку. Таму было прынята рашэнне правесці аперацыю.

Ужо на наступны дзень пасля хірургічнага ўмяшання аналізы дзяўчынкі прыйшлі ў норму. Паспяховае лячэнне дазволіла стабілізаваць яе стан.

Каментары

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

«99,9%, што ён загінуў». Таццяна Шостак — пра знікненне мужа «Тора» і жыццё ва Украіне пасля страты11

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма29

«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі11

Кушнер назваў Пуціна «гістарычнай асобай»9

На дыстанцыйнай працы знікла святло ці інтэрнэт. Ці могуць звольніць за прагул?1

Работніка лясніцтва з‑пад Мінска асудзілі за «распальванне варожасці» — падобна, за антываенную пазіцыю10

Абяцалі 1000 даляраў. Беларус паехаў на заробкі ў Расію і там двойчы трапіў у працоўнае рабства4

Новы сезон серыяла «Бальніца Піт» выйдзе 7 студзеня

«А дзе ЖЭС?» Беларус сам адмыў увесь пад’езд пасля пражывання там бяздомнага ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць