Культура

Веткаўскую калекцыю чаканных акладаў на абразы ўпершыню прадставяць у Нацыянальным мастацкім музеі

У Нацыянальным мастацкім музеі 20 жніўня адкрыецца часовая экспазіцыя «Жар і холад металу. Убранне веткаўскага абраза» са збору Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, піша БелТА.

Фота: vetka-museum.by

На выставе будуць прадстаўленыя 125 твораў жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, малюнкі і прылады працы майстроў-чаканшчыкаў. 

«Веткаўская калекцыя чаканных акладаў на абразы — збор унікальны для Беларусі. Упершыню прадстаўленыя шырокаму гледачу творы мясцовых майстроў XVIII — пачатку XX стагоддзя, сабраныя ў рэгіёне і адрэстаўраваныя ў Веткаўскім музеі. Майстры ўвасобілі сімволіку арнаментаў. Візантыйскі завіток і вінаград азначае жыццёвую моц прыроды і сімвал райскага цвіцення. Жамчужына ў хрысціянстве — вобраз душы праведніка. У чаканным акладзе ўзнаўляецца вобраз жамчужнай хусты — убруса Багародзіцы», — расказалі арганізатары.

Вялікая частка экспазіцыі была падораная музею сямейнай дынастыяй Свяшчэннікавых. Дачка і ўнучка чаканшчыкаў Арына Радзівонаўна ўспамінала пра тэхналогіі работы дзядоў і бацькі з братамі, сама паліравала аклады.

Апошнія пакаленні жылі ў Клімаве Бранскай вобласці. Прапрадзедам Арыны былі перададзеныя тэхналагічныя рукапісы XVIII-XIX стагоддзяў з апісаннем работ па метале і вырабу фініфці, эмаляў.

«Парадаксальныя для сучаснага разумення спосабы мыслення майстроў, арганізацыя імі прасторы, змешчанай у некалькіх міліметрах металічнай пласціны. Яны паўстаюць у архітэктурных пабудовах з адваротнай і сферычнай перспектывай, у «мяккім» пейзажы, які злучае старажытны сімвалізм з непасрэдным адчуваннем натуры, а таксама ў эпічнасці наратыву», — падкрэслілі ў музеі.

Часовая экспазіцыя працягнецца да 25 кастрычніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць