Кіно

Кіно: «Шукальнік вады»

Жанр: драма, ваенны
Рэжысёр: Расэл Кроў
У ролях: Расэл Кроў, Вольга Курыленка, Джай Кортні, Ізабель Лукас, Дэйман Хэрыман, Жаклін МакКензі, Раян Кор, Меган Гэйл, Джэм Йылмаз, Йылмаз Эрдаган
Аўстралія, Турцыя, ЗША, 111 хв.
Адзнака: 7,5

1919 год. Аўстралійскі фермер Конар, які спецыялізуецца на пошуку вады і рые калодзежы сваімі рукамі, адпраўляецца ў далёкую Турцыю, каб знайсці сваіх трох сыноў і пахаваць іх на радзіме, побач з маці. Яны лічацца зніклымі пасля бітвы каля Галіпалі, адной з самых крывавых бойняў Першай сусветнай (часткі кампаніі Антанты 1915—1916 гадоў, накіраванай на выцясненне Асманскай Імперыі з арэны вайны).

Не атрымаўшы афіцыйнага дазволу, Конар усё-ткі адпраўляецца ў Галіпалі, каб знайсці месца гібелі сыноў. Ад маёра Хасана ён даведаецца, што яго старэйшы сын Артур, магчыма, яшчэ жывы…

Рэжысёрскі дэбют аскараноснага аўстралійскага акцёра Расэла Кроў («Гульні розуму» (2001), «Гладыятар» (2000)), які летась выканаў галоўную ролю ў стужцы «Ной» Аранофскі, стварыў свой уласны праект.

Сюжэт заснаваны на рэальных гістарычных падзеях — сцэнарысты вывучалі ваенную літаратуру, лісты і дзённікі салдат часоў Першай сусветнай. Але фабула выдуманая. Стужка атрымалася дынамічная, у меру драматычная, дэталёвая і яскравая. Супраца з Турцыяй дазволіла паказаць асманскі каларыт і іншы погляд на вайну, што выяўляе асноўную адметнасць фільма. Каманда праекта і большасць акцёраў — аўстралійскага паходжання, ролі прадстаўнікоў Асманскай Імперыі выканалі турэцкія акцёры. Галоўную ролю выканаў сам Расэл Кроў, вядучую жаночую роль — украінка Вольга Курыленка. У стужцы таксама зняліся ўласныя конь і сабака Кроў, апошняму для здымак нават давялося схуднець.

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы25

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні5

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён4

Бацьку дваіх дзяцей з Нясвіжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Гурневіч: Спрабую знайсці прычыну галасаваць за КР, але не знаходжу. З-за паводзін сяброў КР17

Пасля відэазвароту выкладчыка БДУІР да Лукашэнкі ўніверсітэт агучыў свае сярэднія заробкі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы25

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць