Навука і тэхналогіі

Беларускія правайдары памылкова заблакавалі модны блог

Правайдары вінавацяць БелДІЭ, а БелДІЭ — правайдараў.

Дзяўчына па імені Паліна распавяла TUT.BY пра часовую блакіроўку свайго «мірнага» блогу шэрагам правайдараў.

Па словах аўтаркі, абсалютна «мірны» блог пра моду быў заблакаваны 28 сакавіка. Праз два дні блакіроўку знялі, але яе прычыны адназначна вызначыць не атрымалася.

Блог Паліны блакавалі як мінімум «Атлант-Тэлекам» і velcom. Іншыя правайдары, якія здолела праверыць дзяўчына, сайт не блакавалі.

«Атлант-тэлекам» пацвярджае факт блакіроўкі. Правайдар сцвярджае, што 26 сакавіка атрымаў ад БелДІЭ (арганізацыя, адказная за вядзенне «чорнага спісу») спіс рэсурсаў абмежаванага доступу, што ўтрымліваў сярод іншых IP-адрас сайта Паліны. Наступны спіс, атрыманы 29 сакавіка, такі адрас ужо не ўтрымліваў — сайт быў разблакаваны.

БелДІЭ ў сваю чаргу сцвярджае, што адрас згаданага сайта ў спіс не ўносілі. Мінінфарм перадае не толькі IP-адрас, але і URL сайта і DNS, а БелДІЭ перадае правайдарам усю гэтую інфармацыю, кажуць у арганізацыі. Адвапедна, калі некалькі сайтаў выкарыстоўваюць адзін IP-адрас, правайдары могуць няправільна нададзіць блакіроўкі (не ўлічыць URL і DNS) — у БелДІЭ мяркуюць, што прычына памылковай блакіроўкі менавіта ў гэтым.

У канцы сакавіка пад блакіроўку трапіў шэраг незалежных сайтаў. Праз пэўны час доступ да іх вярнулі — згодна з чуткамі, «чорныя спісы» «абнулілі». Але ў той жа дзень правайдары заблакавалі сайт нерухомасці. Хаця стваральнікі аператыўна выдалілі старонку з забароненай інфармацыі (маўляў, сайт узламалі ды размяцілі рэкламу спайсаў і дзіцячае порна), Мінінфарм зняў блакіроўку далёка не адразу.

Чытайце таксама: Пяць спосабаў трапіць на заблакаваныя сайты

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе

Беларусы расказалі пра сямейны бюджэт і выдаткі на іпатэку ў Польшчы5

Навукоўцы вызначылі рысы твару, якія людзі часцей за ўсё лічаць прывабнымі5

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева9

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць