Навука і тэхналогіі1717

Беларускія правайдары пачалі блакіроўку «Хартыі-97», «Партызана» і «Вясны-96» для прыватных карыстальнікаў

Сайты Charter97.org і Belaruspartisan.org унесеныя ў «чорны спіс» БелДІЭ.

Сайты «Беларускага партызана» і «Хартыі-97» паведамілі аб блакаваннях праз некаторых беларускіх правайдараў.

Як паведамляе «Хартыя», яе блакуюць «Дзелавая сець», IP Telecom, ADSL.BY і «Гарант», а таксама мабільны аператар Life:). «Партызан» кажа аб блакіроўцы «некаторымі правайдарамі».

Карыстальнік, як трапляе на заблакаваны сайт, бачыць паведамленне: «Доступ да рэсурсу заблакаваны на падставе Пастановы Аператыўна-аналітычнага цэнтра Рэспублікі Беларусь №6 / 8 ад 19 лютага 2015 года».

Тым часам чытачы паведамляюць, што згаданыя сайты адкрываюцца праз Life:) і ADSL.by. Але праз ADSL.by не адкрываецца сайт праваабарончага цэнтру «Вясна-96».

У тэхпадтрымцы «Дзелавой сеці» і ADSL.by прызналі блакіроўкі. Прэс-служба Life:) пакуль не ўпэўненая ў сітуацыі, але паабяцала ў хуткім часе выдаць прэс-рэліз адносна блакіровак.

Прэс-сакратар аператара life:) пацвердзіла факт блакіроўкі «Хартыі», «Партызана» і «Вясны-96» праз унясенне іх у «чорны спіс». Раскрываць любыя падрабязнасці спісу аператар не мае права.

Як распавёў «Нашай Ніве» начальнік аддзелу інфармацыйных тэхналогій БелДІЭ (арганізацыя, што складае «чорны спіс») Аляксандр Сімановіч, спіс абмежаванага доступу прадстаўляецца толькі арганізацыям, згаданым у адмысловай пастанове (Мінінфарму, Мінсувязі, органам, што здзяйсняюць аператыўна-вышуковую дзейнасць і органам пракуратуры, Камітэту дзяржкантролю, падатковым органам, судам і пастаўшчыкам інтэрнэт-паслуг).

Правайдары абавязаныя заблакаваць рэсурс з «чорнага спісу» цягам 24 гадзін пасля атрымання інфармацыі пра ўключэнне ў «Чорны спіс».

Цягам трох рабочых дзён пасля прыняцця вырашэння пра ўключэнне ў «Чорны спіс» Мінсувязі абавязанае выслаць копію вырашэння аб блакіроўцы ўладальніку інтэрнэт-рэсурсу.

Паведамленні аб блакіроўках пачалі паступаць 25-26 сакавіка. У выпадку, калі вырашэнне пра блакіроўкі было прынятае 24-25 сакавіка, уладальнікі заблакаваных рэсурсаў маюць атрымаць копію пастановы пра блакіроўку сёння ці ў панядзелак.

Нагадаем, сайты некаторых незалежных выданняў блакаваліся падчас крызісу снежня 2014 года, але ў гэтым годзе не блакаваліся 25 сакавіка, на Дзень Волі.

Чытайце таксама:

Мінсувязі мае блакаваць сродкі ананімнасці ў інтэрнэце: ананімайзеры, проксі, Tor

Ці здолеюць заблакаваць ананімайзеры? Што думаюць беларускія спецыялісты

Пяць спосабаў трапіць на заблакаваныя сайты

Каментары17

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд31

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

Папугай зляцеў ад гаспадароў у Лагойскім раёне. Яго бачылі ў Мінску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд31

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць