Улада11

Еўрасаюз пераглядае палітыку суседства

Палітыка ЕС стане больш гнуткай.

Еўрапейская палітыка суседства (ЕПС) уяўляе сабой выключнае права Еўрасаюза і яго партнёраў вырашаць суверэнным чынам, як яны хочуць будаваць свае адносіны, адзначаецца ў заключэннях, прынятых у панядзелак у Люксембургу Саветам ЕС па замежных справах.

«Савет падкрэслівае важнасць асаблівых адносін з суседзямі ЕС, якія павінны быць як мага больш эфектыўнымі з мэтай распрацоўкі агульнай прасторы стабільнасці, бяспекі і росквіту», — сказана ў пастанове кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза.

Міністры замежных спраў ЕС паказалі на неабходнасць працаваць над пераглядам еўрапейскай палітыкі суседства з мэтай забеспячэння адэкватнай асновы для доўгатэрміновых адносінаў з партнёрамі-ўдзельнікамі ЕПС, узмацняючы іх палітычную частку і здольнасць рэагаваць на розныя выклікі ў сферы суседства.

«ЕПС накіравана на развіццё дэмакратычнага, стабільнага і квітнеючага суседства, заснаванага на прыхільнасці асноватворным каштоўнасцям, уключаючы вяршэнства закона, абарону правоў чалавека і гендэрную роўнасць», — сказана ў дакуменце Савета ЕС.

Еўрапейскія міністры пацвердзілі чатыры прыярытэтныя прасторы ЕПС: дыферэнцыяцыю, фокуснасць (уключаючы, сярод іншага, бяспеку, эканамічнае развіццё і гандаль, здаровае кіраванне, міграцыю, энергетыку і правы чалавека), гнуткасць і адкрытасць — якія адлюстроўваюць асноўныя прынцыпы больш рацыянальнай палітыкі суседства ў адпаведнасці з палітычнымі прыярытэтамі і інтарэсамі ЕС.

Кіраўнікі МЗС Еўрасаюза падкрэслілі, што «перагледжаная ЕПС павінна ўлічваць інтарэсы і патрэбнасці ЕС і яго суседзяў, прыхільнасць суседзяў да рэформаў, узровень амбіцый партнёрства, а таксама іншыя выклікі і геапалітычную абстаноўку».

Савет ЕС даручыў вярхоўнаму прадстаўніку Еўрасаюза па замежных справах і Еўракамісіі прадставіць прапановы па рэформе ЕПС на разгляд Савета восенню 2015 года. Ён вітаў нядаўнія кансультацыі з паўднёвымі партнёрамі ЕС, якія адбыліся ў Барселоне, і спадзяецца на поспех кансультацый з усходнімі партнёрамі ў Рызе ў маі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Машына з расійскімі чыноўнікамі падарвалася на міне пад Курскам1

Надмагіллі вернуць на Сухую. Улады адрэагавалі на вываз камянёў з Яўрэйскіх могілак у Мінску2

Цырымонія ўскладання кветак да Кургана Славы прайшла без Лукашэнкі15

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей22

34‑гадовы мужчына на BMW жорстка ўляцеў у два аўто — кіроўцаў раскідала ВІДЭА3

Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам8

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet22

Адпраўлены ў адстаўку начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі5

Падазраваная ў замаху на ўкраінскага буйнога бізнэсмена ў Манака — украінка5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць