Свет11

Знаны азербайджанскі праваабаронца асуджаны на 7,5 гадоў турмы

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў ператварыўся ў жорсткага дыктатара.

Суд асудзіў праваабаронца і юрыста Інтыгама Аліева да 7,5 гадоў турмы, паведамляе haqqin.az.

Пасяджэнне прайшло пад старшынствам суддзі Расіма Садыхава.

У сваім апошнім слове абвінавачаны сказаў: «Пракурор запатрабаваў асудзіць мяне на 10 гадоў. Якім будзе рашэнне суда, я не ведаю. Можа, восем, а можа, і ўсе дзесяць гадоў. Я нікога не вінавачу, але жадаю вам усім жыць у дэмакратычным грамадстве, дзе паважаюць правы чалавека. Арыштаваны я быў за сваю палітычную дзейнасць», — сказаў ён.

Аліеў абвінавачваўся па артыкулах 213.1 (ухіленне ад выплаты падаткаў), 308.2 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы), 192.2 (незаконнае прадпрымальніцтва) і 179.3.2 (прысваенне або растрата) КК Азербайджана.

Аліеў быў тым юрыстам, які дапамог сотням грамадзян Азербайджана падаць пазовы ў еўрапейскія суды са скаргамі на парушэнні іх правоў ці незаконнае зняволенне.

Праваабаронцы называюць абвінавачванні супраць Інтыгама Аліева фальшывымі і надуманымі.

Усяго за апошні год у Азербайджане арыштаваныя дзясяткі вядомых праваабаронцаў, блогераў і дзеячоў апазіцыі.

Каментары1

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць