Але агенцтва «Шаблі» мае планы на фэсты гэтым летам.

Гэтым летам на хутары Шаблі не пройдуць бітлоўскі фэст, «Вольнае паветра» ці «Дружба» — хутар будзе нават закрыты для арэнды.
Як распавёў гаспадар хутара Уладзімір Шаблінскі, Шаблі зноў прымуць гасцей у наступным годзе.
«З хутарам усё добра, — кажа Шаблінскі. — Прычына закрыцця — будоўля дома. Надышоў час гэтым спакойна заняцца. Канфліктаў з пабочнымі арганізацыямі ніякіх».
Па словах Шаблінскага, яго канцэртнае агенцтва мае планы на летнія фэсты, не звязаныя з хутарам, у іх ліку Міжнародны фестываль феерверкаў «Навальніца».
Хутар Шаблі ў Валожынскім раёне часта выступаў ў якасці канцэртнай пляцоўкі і месца правядзення музычных фэстаў, быў адзначаны мясцовым выканкамам за развіццё турызму. У 2013 годзе значна пацярпеў ад пажару. Новы дом будзе збудаваны на месцы згарэлага.
-
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі паставіць не беларускую драматургію і не на беларускай мове
-
Ездзілі летам да бабулі ў вёску? Конкурс «Вікі любіць вёскі» збірае любыя здымкі 23 тысяч мястэчак, вёсак і хутароў Беларусі
-
Веткаўскую калекцыю чаканных акладаў на абразы ўпершыню прадставяць у Нацыянальным мастацкім музеі
Каментары