Улада22

Камуналка застанецца напад'ёмнай

У міністэрстве жыльлёва-камунальнай гаспадаркі прыкінулі, што цалкам аплочваць камуналку людзі ня змогуць і ў 2015-м. Тым часам летась 162 сям’і былі выселены на вуліцу.

Тэрміны пераходу на поўнае пакрыццё насельніцтвам затрат на паслугі ЖКГ будуць прадоўжаны

Тэрміны пераходу на поўнае пакрыццё насельніцтвам затрат на жыллёва‑камунальныя паслугі будуць прадоўжаны. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс‑канферэнцыі ў Мінску першы намеснік міністра жыллёва‑камунальнай гаспадаркі Генадзь Ляпуноў.

Ён адзначыў, што перайсці на 100‑працэнтны ўзровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на паслугі ЖКГ планавалася да 2015 года. «Сёння ўзровень кампенсацыі затрат насельніцтвам стрымліваецца. Чакаецца, што ў 2008 годзе ён складзе каля 34 працэнтаў, — адзначыў Генадзь Ляпуноў. — Вядома, тэрміны пераходу на поўную аплату насельніцтвам жыллёва‑камунальных паслуг будуць адсоўвацца».

Як растлумачыў першы намеснік міністра, павелічэнне кампенсацыі насельніцтвам затрат на паслугі ЖКГ будзе залежаць ад росту тарыфаў на гэтыя паслугі, узроўню даходаў грамадзян і многіх іншых фактараў. Ён нагадаў, што з 1 студзеня 2008 года тарыфы на аказанне жыллёва‑камунальных паслуг былі павышаны ў межах $5 у эквіваленце. У выніку памер платы за двухпакаёвую кватэру агульнай плошчай 48 кв.м для сям’і з трох чалавек складзе у ацяпляльны сезон Br132,9 тыс. у месяц.

У 2007 годзе былі пададзены заявы на высяленьне 663 сем’яў за неаплату жыльлёва-камунальных паслуг, 304 сям’і былі выселены ў менш добраўпарадкаванае жыльлё.
162 сям’і выселілі без узычэньня іншага жытла за парушэньне правілаў утрыманьня жылога фонду.

Паводле БЕЛТА

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў9

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Шаноўныя сябры, дзякую вам за падтрымку». Расійскі блогер Ілля Варламаў у інтэрв'ю згадаў Беларусь і беларускую мову26

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?4

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў9

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць