Грамадства44

Каэфіцыент шлюбнасці ў Беларусі — адзін з самых высокіх у Еўропе

Каэфіцыент шлюбнасці насельніцтва ў Беларусі — адзін з самых высокіх у Еўропе. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.

lifehack.org

Паводле слоў спецыяліста, шлюбна-сямейныя паводзіны характарызуюцца схільнасцю да ўзяцця шлюбаў, іх афіцыйнай рэгістрацыі. Агульны каэфіцыент шлюбнасці ў рэспубліцы ў 2014 годзе склаў 8,9 на 1000 чалавек насельніцтва (у 2013 годзе — 9,2 праміле).

Змяняецца ўзроставая мадэль нараджальнасці: пытанні стварэння сям'і і нараджэння дзяцей часта адкладваюцца моладдзю на больш сталыя гады жыцця. Для рэспублікі характэрна тэндэнцыя павелічэння сярэдняга ўзросту жанчын пры ўступленні ў першы шлюб. Калі ў 2000 годзе ўпершыню ўступалі ў шлюб жанчыны ва ўзросце 22,8 года, мужчыны — 25 гадоў, то ў 2014 годзе сярэдні ўзрост жанчын, якія ўступілі ў першы шлюб, склаў 25,3 года, мужчын — 27,4 года.

Назіраецца зніжэнне колькасці разводаў пры адначасовым зніжэнні колькасці ўзятых шлюбаў. У 2014 годзе колькасць шлюбаў склала 83,9 тыс. (у 2013-м — 87,1 тыс.), разводаў — 34,9 тыс. (у 2013-м — 36,1 тыс.). Каэфіцыент разводаў у мінулым годзе склаў 3,7 праміле (у 2013-м — 3,8 праміле).

У мінулым годзе ў рэспубліцы нарадзілася 118,5 тыс. дзяцей, што з'яўляецца самым высокім паказчыкам за апошнія 20 гадоў. У студзені-сакавіку бягучага года пазітыўныя тэндэнцыі нараджальнасці захоўваюцца — у рэспубліцы нарадзілася 27,8 тыс. дзяцей — на 122 дзіцяці больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года.

Паводле даных перапісу насельніцтва 2009 года, у Беларусі пражывае амаль 2,7 млн сем'яў, з іх 1,2 млн (амаль 45 працэнтаў) маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў (паводле перапісу 1999 года — 56 працэнтаў сем'яў). На 1 студзеня 2015 года колькасць насельніцтва рэспублікі склала 9 млн 480,9 тыс. чалавек, з іх 4 млн 409,2 тыс. мужчын і 5 млн 71,7 тыс. жанчын. На 1000 мужчын прыпадае 1150 жанчын (сярод гарадскога насельніцтва — 1167, сярод сельскага — 1095).

«Наша краіна не мае значных прыродных багаццяў, асноўны яе рэсурс — гэта чалавечы патэнцыял, аснова якога закладваецца ў сям'і. Ад сям'і залежыць усё: і эканоміка, і дабрабыт, і адукацыя, і маральнасць у грамадстве», — сказала Марына Арцёменка.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары52

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне качка вывела качанят на чацвёртым паверсе аднаго з дамоў. Вышыня аказалася празмернай1

Каля «Першага нацыянальнага гандлёвага дома» ў Мінску тэстуюць новыя святлафоры ФОТЫ2

У Расіі цалкам забаранілі армянскую мінералку «Джэрмук»5

«Накіраваў аўтамабіль у бок паліцыянтаў». У польскай пракуратуры пракаментавалі справу са стральбой па беларусе ў Польшчы12

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма20

Трэнера зборнай Беларусі па пляжным футболе прызналі найлепшым у свеце1

Пад Асіповічамі машыну ў кювет адправіла птушка

У Мінску падчас пажару літаральна з таго свету выцягнулі ката ВІДЭА4

«Настаўнікі аж слязьмі зайшліся». 400 амерыканскіх вучняў заспявалі песню на беларускай мове12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары52

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць