Культура33

 У Магілёве выдалі кнігу XVIII стагоддзя пра беларускіх езуітаў

Эпісталярны раман XVIII стагодзьдзя «Дзіўныя паведамленьні пра езуітаў Беларусі» прэзэнтавалі ў магілёўскай ратушы 15 траўня, у Міжнародны дзень музэяў.

Старадрук набыў на інтэрнэт-аўкцыёне і 29 ліпеня 2013 году перадаў Музэю гісторыі Магілёва маскоўскі беларус Алесь Чайчыц. Перакладзеная на беларускую мову кніга выйшла на прыватныя ахвяраваньні. Пераклад зрабіў беларус, які жыве ў Нямеччыне, Алег Давід Лісоўскі. Прэзэнтаваў твор дырэктар музэю гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.

«Арыгінал гэтага выданьня, — кажа пра гісторыю кнігі Бацюкоў, — быў надрукаваны ў 1786 годзе ў Франкфурце-на-Майне і Ляйпцыгу. Перад ім было выданьне на італьянскай мове. Кніга прысьвечана падзеям, якія адбываліся ў Беларусі, а канкрэтна ў Магілёве, у 1770-80-я гады».

Паводле дырэктара магілёўскага музэю, у кнізе апісваюцца падзеі, зьвязаныя з каталікамі, якія пасьля падзелу Рэчы Паспалітай на беларускіх землях апынуліся без духоўнага патранату. Расейская імпэрыя не жадала іх аддаваць пад уладу ранейшых біскупаў, бо многія зь іх не прызнавалі падзелу і лічылі яго гвалтам.

У кнігу ўкладзеная мапа Вялікага Княства Літоўскага з вылучанымі беларускімі абшарамі, якія забрала Расейская імпэрыя пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай

У кнігу ўкладзеная мапа Вялікага Княства Літоўскага з вылучанымі беларускімі абшарамі, якія забрала Расейская імпэрыя пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай

«Паўстаў юрыдычны казус, які патрабаваў, каб каталіцкае насельніцтва мела легальную духоўную ўладу. Пад ціскам расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ біскупам стаў Станіслаў Богуш-Сестрынкевіч. Ён галоўны герой гэтай кнігі, якога намагаюцца абяліць. Яго дужа крытыкавалі сучасьнікі, і ў абарону сьвятара выступае аўтар кнігі», — даводзіў грамадзе Аляксей Бацюкоў.

Пры новапрызначаным біскупу працягвалі дзеіць мясцовыя езуіты, якіх па ўсім сьвеце амаль не засталося. Езуіцкі ордэн быў забаронены, і існавала дужа вялікая антыезуіцкая партыя, якая прэтэндавала ня толькі на духоўны аўтарытэт езуітаў, але і на іхную духоўную ўладу, якая манэтызавалася даволі вялікімі грашыма. У гэтай барацьбе ахвяраў было нямала. Ёй мог стаць і Богуш-Сестрынкевіч, які не дазваляў абвясьціць пра роспуск ордэну езуітаў.

«Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі езуіты захаваліся. У Магілёве існаваў езуіцкі калегіюм. Езуіты былі ў Мсьціславе. У кнізе пералічаныя і апісаныя ўсе езуіцкія прыходы, якія існавалі да 1786 году. Кніга напісана невядомым аўтарам і распаўсюджвалася, хутчэй за ўсё, у асяродках адэптаў каталіцкай царквы», — зазначыў Аляксей Бацюкоў.

Алег Давід Лісоўскі ў разьдзеле «Ад перакладчыка» адзначае, што «аўтар кнігі бачыць сваёй мэтай апраўданьне езуітаў ва ўмовах шматлікіх паклёпаў і інтрыг, што суправаджалі іх скасаваньне».

У кнізе нямала каляровых ілюстрацыяў з партрэтамі сьвятароў і палітычных дзеячаў канца XVIII стагодзьдзя.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»1

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне восем чалавек судзяць за ўдзел у дваровых чатах6

Колькасць загінулых супрацоўнікаў расійскага вайсковага завода вырасла да 23 чалавек5

Міжзоркавая камета, якую параўноўвалі з кіраваным касмічным караблём, працягвае здзіўляць навукоўцаў3

Польскія пагранічнікі расказалі, колькі чалавек не пусцілі з Літвы ў Польшчу пасля аднаўлення памежнага кантролю паміж краінамі2

Былы ўладальнік «Трох цэн» судзіцца за сетку крам

Праз затрымкі на мяжы некаторыя рэйсы з Варшавы да Мінска пераносяцца на суткі2

У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца7

«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы8

У Саратаве драўляная статуя «Ката вучонага» забіла гадавалае дзіця1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»1

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць