Культура

Выйшлі кнігі пра Заходнюю Беларусь і міжваенную Вільню

Пісьменнік і краязнавец Леанід Лаўрэш апублікаваў дзве кнігі, якія знаёмяць чытача з гісторыяй міжваеннай Вільні і Заходняй Беларусі.

Адна з іх — скарочаны пераклад «Віленскага альбома» Станіслава Лорэнца, другая — зборнік выбраных артыкулаў віленскага пісьменніка і журналіста Юзафа Мацкевіча. Тэксты перакладзеныя з польскай мовы і даступныя для вольнага сцягвання ў фармаце PDF на сайце Academia.edu, паведамляе Bellit.info.

У зборнік «Тут заўсёды было сэрца Вялікага Княства…» ўвайшлі пераклады некаторых газетных артыкулаў Юзафа Мацкевіча 1930‑х гадоў, перадусім тых, якія на думку перакладчыка былі б цікавыя беларускаму чытачу. Сярод іншага, некалькі інтэрв’ю з драматургам, тэатральным дзеячам і празаікам Францішкам Аляхновічам пасля адбыцця некалькіх гадоў катаргі ў Салавецкім лагеры.

«Дадам яшчэ, што мне як пісьменніку, было небескарысна займацца перакладам Мацкевіча, бо яго проза, яго стыль, яго крытычны і саркастычны розум, па-сапраўднаму завабліваюць. Есць у гэтым зборніку і некалькі тэкстаў яго брата Станіслава, якія сэнсава дапаўняюць артыкулы Юзафа Мацкевіча», — піша ва ўступным слове перакладчык Леанід Лаўрэш.

«Віленскі альбом» — выбраныя ўспаміны доктара Станіслава Лорэнца (Stanisław Lorentz), віленскага кансерватара ў 1929—1935 гадах, які адказваў за захаванне і рэстаўрацыю гістарычных помнікаў.

У выданні згадваюцца важныя для беларусаў прозвішчы: ад Фердынанда Рушчыца і Яна Булгака да Адама Міцкевіча і Антона Луцкевіча

Абедзве кнігі змяшчаюць каментары ад укладальніка і перакладчыка Леаніда Лаўрэша.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць