Улада

Маці Зьмітра Жалезьнічэнкі падала ў суд на газету «Гомельская правда»

А.Жалезнічэнка просіць суд абавязаць абласную газету апублікаваць абвяржэнне артыкула «Не хачу ў салдаты, хачу ў дэмакраты»,

13 лютага Ала Жалезнічэнка, маці гомельскага актывіста маладзёжнага дэмакратычнага руху Дзмітрыя Жалезнічэнкі, які цяпер праходзіць службу ў арміі, звярнулася ў суд з іскавай заявай аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі да абласной газеты «Гомельская правда».

Прадстаўляючы інтарэсы свайго сына, А.Жалезнічэнка просіць суд абавязаць абласную газету апублікаваць абвяржэнне артыкула «Не хачу ў салдаты, хачу ў дэмакраты», апублікаванага ў № 22, і прынесці публічныя прабачэнні Д.Жалезнічэнку і яго сям’і.

«У артыкуле размова ідзе аб маім сыне, прызваным цяпер на тэрміновую ваенную службу. Лічу, што звесткі, якія ўтрымліваюцца ў апублікаваным артыкуле аўтара Ю.Чарот, парушаюць прэзумпцыю невінаватасці і добрапрыстойнасці майго сына, у глыбока зневажальнай форме прыпісваюць яму не толькі амаральныя, але нават злачынныя дзеянні, — гаворыцца ў іскавай заяве А.Жалезнічэнкі. — Артыкул аўтара Ю.Чарот пачынаецца з правядзення паралеляў паміж маім сынам і некаторымі прызыўнікамі, якія сімулююць фізічную немач, «косяць», як выказваецца аўтар, «пад дурненькага», хаваюцца ад прызыўной камісіі. Мой сын ніколі не сімуляваў фізічнай немачы, не касіў «пад дурненькага» і не хаваўся ад прызыўной камісіі. Цяпер мой сын служыць Радзіме і адначасова ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь даказвае факт незаконнасці прызыву на тэрміновую ваенную службу. Больш за тое, па стане на дзень выхаду публікацыі з друку, а менавіта па стане на 9 лютага 2008 года, пастановай суда Савецкага раёна рашэнне прызыўной камісіі аб прызыве майго сына на тэрміновую ваенную службу прыпынена».

А.Жалезнічэнка лічыць, што інфармацыя ў артыкуле не адпавядае рэчаіснасці і з’яўляецца галаслоўнай, выдумкай аўтара. Звесткі, прыведзеныя ў артыкуле, скіраваны на дыскрэдытацыю Жалезнічэнкі, які ў адпаведнасці з заканадаўствам абскарджвае цяпер як незаконны прызыў у армію, гэтак і адлічэнне з Гомельскага дзяржуніверсітэта.

Нагадаем, студэнт‑выдатнік З.Жалезнічэнка быў двойчы адлічаны з Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф.Скарыны. Першы раз намеснік старшыні абласной арганізацыі «Моладзь БНФ» абскардзіў у судзе адлічэнне і быў адноўлены. Але праз чатыры дні пасля аднаўлення ў ВНУ быў зноў адлічаны і 25 студзеня прызваны ў армію.

Алена Германовіч, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе

Беларусы расказалі пра сямейны бюджэт і выдаткі на іпатэку ў Польшчы5

Навукоўцы вызначылі рысы твару, якія людзі часцей за ўсё лічаць прывабнымі5

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева9

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць