Прадстаўнікі самаабвешчаных Луганскай і Данецкай «народных рэспублік» на перамовах па мірным урэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны не закранаюць пытанне аб статусе Крыма, заявіў прадстаўнік ДНР Дзяніс Пушылін.

«Што тычыцца пытанняў пра тое, ці прызналі ДНР і ЛНР Крым тэрыторыяй Украіны, магу вам сказаць, што паўвостраў не з'яўляецца прадметам абмеркавання перамоваў у Мінску ці пунктам змяненняў у канстытуцыю Украіны, - заявіў Пушылін.

Паводле яго слоў, у комплекс мер па выкананні мінскіх дамоўленасцей выразна прапісана, што канстытуцыйныя змены павінны кранаць ДНР і ЛНР.

У аўторак СМІ звярнулі ўвагу на тое, што ў прапанаваным ДНР і ЛНР праекце змяненняў у канстытуцыю краіны Крым і Севастопаль прызнаюцца складовай часткай Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?