Улада11

Мядзведзеў: У ЕАЭС важна не дапусціць турбулентнай дэвальвацыі

У бягучых эканамічных умовах у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) важна не дапусціць так званай турбулентнай дэвальвацыі, сысці ад спакусы стварыць для сябе кароткатэрміновую перавагу ў знешнім гандлі за кошт паслаблення нацыянальнай валюты. Такую заяву зрабіў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў на пашыраным пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета 8 верасня ў Гродне.

«Гэты шлях небяспечны і можа разбалансаванасць цэлы шэраг галін эканомікі», — дадаў ён.

Паводле Мядзведзева, бягучая эканамічная сітуацыя больш складаная ў параўнанні з той, у якой ствараўся ЕАЭС.

«Становішча ў сусветнай эканоміцы з'яўляецца складаным і не магчыма да канца яго пралічыць, існуе турбулентнасць на фондавых рынках і рынках капіталу ў цэлым шэрагу краін, такіх як Кітай, еўрапейскі рынак», — адзначыў кіраўнік урада РФ.

«На эканоміцы Расійскай Федэрацыі акрамя гэтых фактараў адбіваецца санкцыйны ціск, у вялікай нявызначанасці застаецца рынак вуглевадародаў. Такім чынам, валацільнасць на фінансавых і таварных пляцоўках з'яўляецца ключавым фактарам новага эканамічнага жыцця. Мы абавязаныя гэта ўлічваць пры вызначэнні нашай уласнай палітыкі», — заявіў Мядзведзеў.

Усе гэтыя фактары, паводле яго, ствараюць дадатковыя рызыкі для нацыянальных эканомік. Для нармалізацыі дзелавой актыўнасці і вяртання інвестараў «спатрэбіцца час», сказаў Мядзведзеў. Разам з тым, лічыць ён, «гэта добры стымул для кансалідацыі сіл і аб'яднання дзеянняў».

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося35

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

У Індыі сказалі, што лішняга бензіну для Расіі ў іх няма7

Да фіналу чэмпіянату свету ў Варшаве ладзяць вялікі беларускі футбольны фэст

У Аўстраліі ўсе сочаць за цюленем, які рэгулярна знішчае дарожныя конусы. Навукоўцы тлумачаць, чаму

Міхаіл Фёдараў пацвердзіў, што прычына яго адстаўкі — канфлікт з галоўнакамандуючым УСУ Сырскім4

Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў ужо восенню10

Стала вядома, каго Зяленскі хоча прызначыць міністрам абароны. Але яго трэба яшчэ звольніць з войска4

На дарогах Мінска заўважылі суперкар «з Hot Wheels». Такіх машын у свеце менш за тысячу7

Беларусы цяпер могуць ездзіць на Балі без візаў7

У Рагачове адкрылі новы вайсковы помнік з ужо пашкоджаным пастаментам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося35

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць