Культура22

У сяле каля Казані можа з'явіцца помнік Янку Купалу

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія (ФНКА) «Беларусы Расіі» заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Адпаведны дакумент 9 кастрычніка ў Мінску падпісалі дырэктар музея Алена Ляшковіч і старшыня савета аўтаноміі Сяргей Кандыбовіч. 

Першым з гэтай падзеяй тых, хто падпісаў пагадненне, павіншаваў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў. «Амаль кожны квартал-паўгода праходзяць мерапрыемствы нашых устаноў, арганізацый сумесна з беларусамі замежжа. Гэта практыка, але трэба гэта, як мы прывыклі, пакласці на паперу», — адзначыў чыноўнік. 

Ён сказаў, што апошнім часам усё часцей у Мінкультуры звяртаюцца супольнасці беларусаў замежжа, якія жадаюць устанавіць культурнае супрацоўніцтва з Беларуссю. 

Устанаўленне супрацоўніцтва паміж Купалаўскім музеем і ФНКА Сяргей Кандыбовіч параўнаў з пасадкай «зярнятка, з якога ў кожным беларускім сэрцы расіяніна вырасце папараць і прарасце цудоўнай кветкай». «Беларусы Расіі — гэта адданыя сыны сваёй гістарычнай радзімы. Нашы беларускія сэрцы б'юцца ва ўнісон з усім беларускім народам, дзе пахаваныя нашы продкі, дзе нашы карані», — сказаў ён. 

Адзін з першых сумесных праектаў, над якім працуюць музей і аўтаномія беларусаў у Расіі, датычыцца ўстаноўкі помніка Янку Купалу ў сяле Печышчы каля Казані (Рэспубліка Татарстан), дзе беларускі паэт жыў разам з сям'ёй пасля эвакуацыі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Печышчы сталі апошнім прыстанкам Купалы — неўзабаве яго чакала фатальная паездка ў Маскву, дзе ён загінуў пры таямнічых акалічнасцях. Цяпер у гэтым татарскім сяле размешчаны адзіны ў Расіі музей Купалы. 

Алена Ляшковіч расказала, што ўстанавіць помнік паэту ў Печышчах плануецца ў 2017 годзе. Беларускі скульптар Павел Вайніцкі бясплатна стварыў эскізы помніка. Зараз неабходна знайсці архітэктара, які б падрыхтаваў канцэпцыю па добраўпарадкаванні вызначанай тэрыторыі, а таксама фінансавыя сродкі для стварэння помніка. 

Аўтары праекта спадзяюцца, што з фінансаваннем дапаможа Міністэрства культуры Беларусі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі6

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Італіі за рулём грузавіка памёр 43‑гадовы беларус1

«Ляжаў моцна пацярпелы чалавек». Падчас веламарафону на Палессі каля 10 чалавек атрымалі траўмы4

Выдавецтва «Тэхналогія» прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй»13

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС29

У Кіеве ўжо 15 загінулых у выніку начнога ўдару

«Даволі крута!» Вінаградаў апублічыў, колькі грошай і дапамогі атрымаў як вызвалены палітвязень33

«Абгрунтаваны спосаб ліквідацыі аварыйнай пагрозы і навядзення парадку». Мінаблвыканкам падтрымаў знос царквы XIX стагоддзя — ці не першы за апошнія паўстагоддзя6

На Wildberries моцна выраслі продажы тавараў з беларускімі матывамі4

На пажары пад Петрыкавам загінулі два чалавекі. Кампанія з пяці чалавек прыехала туды на адпачынак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі6

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць