Улада1818

Дэлікатэсы для ўчастка Лукашэнкі гатавалі ўсю ноч. Цэны — смешныя ФОТАФАКТ

Кухары выйшлі ў начную змену, каб запекчы парася і ўпрыгожыць святочныя тарты.

Фота Віктара Гіліцкага

Ля прылаўкаў на ўчастку прэзідэнта стаіць сціплая цёмнавалосая жанчына, назірае, ці ўсё стравы прыгожа выкладзеныя. Гэта Таццяна Пунтус, загадчыца вытворчасці кулінарыі рэстарана «Радзівілаўскі». Яе кухары працавалі ўсю ноч, каб прыгатаваць стравы для ўчастка, на якім будзе галасаваць прэзідэнт.

— Для таго, каб усё гэта прыгатаваць, каб усе стравы былі сёння свежымі, мы пачалі працаваць у 10 гадзін вечара напярэдадні. Усяго гатавала пяць чалавек, — распавяла яна.

Цяпер на ўчастку можна купіць не ўсё, што выстаўлена на прылаўку. Але пасля таго, як прагаласуе Аляксандр Лукашэнка, жадаючым прададуць і ракаў, і прыгожае сала, і нават вэнджанае парася.

Дарэчы, за парасём ўжо з'явілася чарга - з тых, хто прыйшоў на ўчастак раней за ўсіх? піша Ірына Козлік з kp.by.

Выбаршчыкаў радуе не толькі асартымент, але і цэны. Напрыклад, расцягай з мясам каштуе ўсяго 3100 рублёў, а вэнджанае парася - 47 400 за кіло. Разнастайныя пірожныя - ад 1300 да 2800 рублёў, адзначае Таццяна Каравянкова з naviny.by.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Адным з першых «цыбулізацыю» Беларусі апісаў нямецкі заолаг. Уцёкшы ад маскоўскага рабалепства, ён адкрыў тут іншую цывілізацыю18

Хаўер Мілей абвясціў выходны дзень сёння ў краіне

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг23

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць