Спорт44

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы

Прэзідэнт ЗША прыляцеў на стадыён на верталёце.

Дональд Трамп і першая лэдзі ЗША Меланія Трамп. Фота: AP Photo/Julio Cortez

Дональд Трамп разам з жонкай прыбыў на фінал чэмпіянату свету на стадыён у Нью-Джэрсі.

Ён прыляцеў на верталёце Marine One. Матч ён разам з іншымі высокімі гасцямі глядзіць у зашклёнай VIP-ложы. Побач з Трампам — прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна. У ложы таксама кароль Іспаніі Філіп VI, прэм'ер-міністр Канады Марк Карні і прэзідэнтка Мексікі Клаўдыя Шэйнбаўм.

Дональд Трамп сядзіць побач з прэзідэнтам ФІФА Джані Інфанціна на фінальным матчы чэмпіянату свету па футболе паміж Іспаніяй і Аргенцінай, 19 ліпеня 2026 года. Фота: AP Photo/Jacquelyn Martin

Калі Трампа ненадоўга паказалі на відэаэкранах стадыёна пасля выканання нацыянальнага гімна ЗША, з трыбун пачуўся рэдкі незадаволены гул.

Трамп сёння павінен уручыць кубак пераможцу матчу паміж Іспаніяй і Аргенцінай.

Трамп мае блізкія адносіны з Інфанціна. Ён тэлефанаваў прэзідэнту ФІФА, каб той перагледзеў дыскваліфікацыю з-за чырвонай карткі зоркі зборнай ЗША Фаларына Балагана. І ФІФА пайшла на саступкі.

Фота: AP Photo/Julio Cortez

Каментары4

  • Обращение к источникам недовольного гула
    20.07.2026
    Ребята, как бы вы не любили или наоборот не ненавидели Трампа, у него заканчивается последний срок и он уйдёт. А вот некоторые диктаторы, до которых вам почему-то нет дела как до Трампа, как сидели, так и будут сидеть. Как бы вы с трибун не издавали недовольный гул.
  • ?
    20.07.2026
    Обращение к источникам недовольного гула, і дзе прапануеш недавольна пагудзець амерыканцам супраць лукашонкі?
  • Два срока не много
    20.07.2026
    Обращение к источникам недовольного гула, Цезарь Гай Юлий тоже должен был посидеть два срока и уйти на пенсию, но потом он передумал и Сенату пришлось взять дело в свои руки, и даже соратнику Цезаря Гай Юлий Бруту Марку Юнию пришлось приложить руку. Что привело в результате к гражданской войне Римскою Республику, боям между Антонием Марком и Гай Октавием он же Август, что втянуло в этот водоворот и погубило и малышку Клеопатру, что в результате разрушило старый добрый эллинский Египет и привело к падению Римской Республики в сторону монархии - империи полубезумных и безумных автократов. Что и положило конец, в результате, и римкости, как явлению, чему свидетелем может служить карьера журналиста Муссолини Бенито Амилькаре Андреа.
    Это к тому, что современная медицина для богатых и знаменитых, особенно в США, делает чудеса и жизнь 150 лет это уже реальность и ничего не мешает величайшему из людей продолжить править, если так надо для государства и для него.
    Не говоря уже о том, что у Трампа уже сейчас руки по колено в крови и списки преступлений с трудом сможем дочитать до середины.

Цяпер чытаюць

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА4

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ10

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

У Крэўскім замку знайшлі падмуркі замкавага моста1

Буданаў: Украіна гатовая да спынення агню, а Расія знаходзіць прычыны, каб гэтага не адбылося4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА4

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць