Здарэнні22

Жыхар Столінскага раёна, які забіў аднавяскоўку малатком, атрымаў 16 гадоў

За забойства з асаблівай жорсткасцю пажылой жанчыны асуджаны 44-гадовы жыхар вёскі Туры Столінскага раёна. Ён жывёлавод аднаго з мясцовых сельгаспрадпрыемстваў, раней судзімы не быў.

Як паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Ларыса Караневіч, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачанне па справе, днём 9 красавіка мужчына прыйшоў да 71-гадовай аднавяскоўкі, якая жыла адна. Яна папрасіла яго паараць агарод.

У гэты час жанчына ў доме займалася раздзелкай мяса заколатай свінні і ненаўмысна абліла гарачай вадой мужчыну. Ад болю ён штурхануў пенсіянерку, і тая ўпала. Паміж імі ўзнікла сварка, падчас якой мужчына не менш як 12 разоў уда рыў жанчыну малатком па галаве.

Калі зразумеў, што яна мёртвая, успомніў яе расповед пра цыганоў, якія прыходзілі да яе. Мужчына надзеў пальчаткі, узламаў зачыненыя дзверы ў пакой, там з шафы выкінуў рэчы, каб падумалі, што пенсіянерку забілі цыганы, калі яна застала іх у сваім доме падчас учынення крадзяжу.

Пасля гэтага ён зачыніў уваходныя дзверы дома звонку на замок, ключ ад якога выкінуў у калодзеж у двары дома, і пайшоў. 

Калі суседзі захваляваліся, што 71-гадовая жанчына ўжо некалькі дзён не выходзіць на вуліцу, яны пазванілі яе сястры, якая жыве ў Пінскім раёне, і звярнуліся ў міліцыю, супрацоўнікі якой знайшлі ў доме цела мёртвай пенсіянеркі.

44-гадовы мужчына прызнаўся ў яе забойстве 17 красавіка, і ў гэты дзень быў затрыманы.

9 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда на выязным пасяджэнні ў Століне прызнала яго вінаватым у забойстве заведама пажылой асобы з асаблівай жорсткасцю (п. 2, 6 ч. 2 арт. 139 КК) і прыгаварыла да 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. З яго спагнана ў выглядзе кампенсацыі маральнага ўрону 100 млн. рублёў на карысць сястры забітай жанчыны.

«У судзе абвінавачваны паказаў, што не хацеў смерці аднавяскоўкі, удары наносіў ёй ад болю і злосці «, — дапоўніла Караневіч. Прыгавор яшчэ не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку2

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм9

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна17

ЗША прадставілі еўрапейскім краінам прапановы наконт вяртання Расіі ў сусветную эканоміку10

Нобелеўская лаўрэатка Мачада змагла тайна дабрацца да Осла пасля некалькіх гадоў падполля7

ЗША захапілі вялікі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы3

Трамп: Зяленскаму трэба быць рэалістам, ва Украіне адбываецца маштабная карупцыя, час праводзіць выбары20

Сон ці фізічныя практыкаванні: што важней, калі не хапае часу на ўсё?

У Зямлі ёсць хвост, які цягнецца як мінімум на 2 мільёны кіламетраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку2

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць