У чацвер, 26 лістапада, у Беларусі чакаюцца маразы да 8 градусаў ніжэй за нуль. Пра гэта папярэдзілі сіноптыкі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
Над краінай будзе пераважаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, а таксама захаваецца ўплыў прахалоднай няўстойлівай паветранай масы. Толькі на паўночным усходзе адаб’ецца ўздзеянне малаактыўнага атмасфернага фронту.
Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На паўночным усходзе магчымы невялікі снег, месцамі — слабы туман. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні.
Уначы тэмпература паветра складзе ад 2 да 8 градусаў марозу, удзень — ад 4 градусаў ніжэй за нуль да 1 градуса цяпла.
Каментары