Грамадства

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску

На першым этапе будзе даступны тарыф «Стандарт», але хутка з'явяцца таксама «Камфорт» і «Мульці».

WB Taxi абвяшчае пра запуск сэрвісу ў Віцебску. Дадатак ужо даступны ў Google Play і App Store. Карыстальнікі могуць заказваць паездкі ў межах горада, піша Tochka.by.

У WB Taxi дзейнічае праграма прывілеяў: пры аплаце паездак карткай праз дадатак налічваюцца бонусныя балы. У далейшым іх можна выкарыстаць пры аплаце паездкі па картцы.

На першым этапе карыстальнікам даступны тарыф «Стандарт». У найбліжэйшыя тыдні сэрвіс запусціць дыферэнцыраваную сістэму тарыфаў: у дадатку можна будзе выбраць «Камфорт» і «Мульці». Апошняя опцыя дазваляе шукаць машыну адразу ў некалькіх катэгорыях, каб паскорыць падачу аўтамабіля.

«Для перавозчыкаў WB Taxi прапануе празрыстыя ўмовы супрацоўніцтва, рэгулярныя выплаты і магчымасць атрымання дадатковага доходу пры выкананні ўмоў супрацоўніцтва з сэрвісам», — адзначыў дырэктар міжнароднага дэпартамента па развіцці тэхналогій і сэрвісу таксі і перавозак Wildberries Анатоль Смаргонскі.

WB Taxi ужо даступны карыстальнікам у Мінску, Брэсце, Гродне і Магілёве, а таксама ва Узбекістане (Ташкенце, Самаркандзе, Бухары), Кыргызстане (Бішкеку, Ошы, Манасе) і Арменіі (Ерэване).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

Скінуў на знаёмага 50‑кілаграмовы камень — на Віцебшчыне раскрылі забойства сямігадовай даўніны1

Забудоўшчык прэміяльнага квартала Depo ў Мінску расказаў, колькі ўсяго кватэр будзе ў гэтым ЖК1

Зяленскі: Кушнер і Уіткаф хочуць, каб мірнае пагадненне было заключана яшчэ да студзеня2

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў5

Украінцы адкінулі расіян на сутыку Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей3

Ціханоўскі заявіў, што дамовіўся з Бабарыкам і Калеснікавай пра ўдзел у «Аб'яднаным Офісе». Тыя адмаўляюць гэта68

«Было страшна, што не зможам яго ўтрымаць». У Мінску два пяцікласнікі выратавалі падлетка, які тануў

МУС адпрацоўвае падаўленне масавых беспарадкаў ва ўмовах «асаблівых сітуацый»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць