Грамадства6767

Гігіна, Кізіму і Шпакоўскага абвінавацілі ў нянавісці да «рускага свету»

Вядомы расійскі палітолаг і гісторык Алег Няменскі ў сваім блогу рэзка раскрытыкаваў сваіх беларускіх калег за нацыяналізм.

Вадзім Гігін, галоўны рэдактар «Беларускай думкі» і вядучы АНТ.

8 кастрычніка пасольства Беларусі ў Расіі зладзіла экспертны відэамост Масква – Мінск на тэму «Перспектывы беларуска-расійскіх адносін у кантэксце прэзідэнцкіх выбараў».

З беларускага боку ў мерапрыемстве прымалі ўдзел галоўны рэдактар часопісу «Беларуская думка» Вадзім Гігін, палітолагі Юрый Шаўцоў, Сяргей Кізіма і Аляксандр Шпакоўскі.

«З беларускага боку ішоў шквал прэтэнзій і наездаў, — піша Алег Няменскі. – Асабліва разышоўся раней нібыта памяркоўна прарускі Гігін, які проста крычаў, перабіваў, абражаў, абураўся. Ніяк не чакаў ад яго такіх паводзінаў».

Няменскі, які лічыцца экспертам у Расіі па Украіне і Беларусі, адзначае, што ўсіх беларускіх экспертаў аб’ядноўвала «нянавісць да Рускага свету».

«Відавочна, што з таго моманту, як Лукашэнка абвясціў яму [рускаму свету – «НН»] вайну, эксперты сталі ў шэрагі.

Асабліва пацешыла ультрарусафобская прамова Кізімы, які вельмі баіцца «русіфікацыі Беларусі»

і нават паставіў умову: калі вы хочаце інтэгравацца з Беларуссю, то павінны адмовіцца ад рускага патрыятызму. Такі вось шантаж: альбо вы сябе забіваеце, альбо мы ад вас адварочваемся. «Што для вас важней: інтэграцыя або ідэалогія?» Самае цікавае, што лукашэнкаўскія эксперты сапраўды думаюць, што могуць ставіць Расеі такія ўмовы», — працягвае Алег Няменскі.

«Факт у тым, што беларусы настроены несупастаўна больш па-прарасейску і па-праруску, чым цяперашняя палітычная і экспертная эліта Беларусі. І калі яна вырашыла аб'явіць вайну Рускаму свету, то беларусы будуць на другім баку. Ну, акрамя недзе 20 працэнтаў», — робіць выснову расійскі эксперт. Ён лічыць, што беларуская эліта не гатовая нават да такой «квазіінтэграцыі» з Расіяй, якая прапаноўваецца цяпер. 

Каментары67

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце6

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка26

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

У Беларусі ўвялі ліміт на даўгі за мабільную сувязь: што гэта значыць для абанентаў2

Беларус падрабіў дакументы, каб заняць пасаду старшыні жыллёвага таварыства ў Друскеніках — яго судзілі

Праз удар па Чангарскім мосце рух па ім у бок Крыма перакрыты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце6

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць