Здароўе66

Траўматолаг назваў самы небяспечны летні абутак для ступняў

А які самы здаровы варыянт?

Самы спрэчны варыянт летняга абутку — шлёпанцы. Яны больш падыходзяць для паходу ў басейн або на пляж, чым для штодзённага нашэння ў горадзе, каментуе траўматолаг-артапед Раман Кудраўцаў «Мінскай праўдзе».

«Фіксацыя такога абутку на ступаку адбываецца за кошт сціскання пальцаў у пярэднім аддзеле. Гэта паталагічны стан, які прыводзіць да натоптышаў і праблем з сухажыллямі пальцаў», — папярэдзіў доктар.

У якасці больш бяспечнай альтэрнатывы доктар прапанаваў кроксы.

Таксама для непрацяглых прагулак падыдуць правільна падабраныя сандалі. Аднак для працяглай хады яны не заўсёды з'яўляюцца найлепшым выбарам з-за недастатковай артапедычнай падтрымкі.

Самым удалым варыянтам летняга абутку траўматолаг назваў красоўкі. Паводле яго слоў, якасныя мадэлі маюць успененую падэшву, якая змякчае нагрузку пры хадзе, змяншае ўздзеянне на суставы і забяспечвае ўстойлівасць дзякуючы пратэктару. Акрамя таго, такі абутак добра фіксуе пятку.

«Калі летам у красоўках горача, можна выкарыстоўваць перфараваныя мадэлі», — пракаментаваў спецыяліст.

Пры гэтым доктар адзначыў, што найлепшай трэніроўкай для ступняў у цёплую пару года застаецца хада басанож. Для гэтага неабавязкова ехаць на марскі пляж — падыдуць прагулкі па траве ў парку, лясныя сцежкі або дачны ўчастак.

Каментары6

  • Сатурн
    08.06.2026
    лініі, и собачниками всё зас.ато
  • цалкам праз абутак
    08.06.2026
    абутак для стоп -- абутак для СТУПНЯЎ

    стопа
    I 1) (анат.) ступня , -ні
    плоская стопа — пляскатая ступня

    2) (шаг, нога) крок , кроку
    направить стопы — пайсці идти по чьим-либо стопам — ісці па чыіх-небудзь слядах

    II (поэт.) стапа , -пы

    III 1) (предметы, ровно положенные один на другой) стос , стоса касцёр , кастра сцірта , -ты
    стопа книг — стос кніг
    2) (мера бумаги) стапа , -пы

    IV (сосуд) чара , -ры
    серебряная стопа — сярэбраная чара
  • ну, дык!
    08.06.2026
    лініі, а ў лясах - мядзведзі )

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць