Здарэнні22

Сусед па палаце прадаў беларускаму «ветэрану СВА» аўтамабіль — як аказалася, паламаны. А пасля тую машыну яшчэ і скралі

Беларус купіў аўтамабіль з атрыманай выплаты за раненне. Але машыну ў яго нахабна адціснулі.

Ілюстрацыйнае фота

Варашылаўскі раённы суд Валгаграда ў студзені 2026 года асудзіў мясцовага жыхара Антона Сізых за грабеж: ён пагрозамі завалодаў чужым аўтамабілем. Машына належала мужчыну, які раней быў грамадзянінам Беларусі, а потым паехаў ваяваць за Расію супраць Украіны.

Паводле матэрыялаў справы, пацярпелы ўладальнік аўто раней меў грамадзянства Беларусі. Ён падпісаў кантракт з Міністэрствам абароны Расіі, каб паехаць на вайну, і за гэта атрымаў расійскае грамадзянства. На фронце ён атрымаў цяжкае раненне — некалькі асколачных.

Менавіта падчас лячэння ў Валгаградскім абласным шпіталі ветэранаў ён і купіў сабе аўтамабіль. Сусед з палаты, родам з Чыты, прадаваў сваю «Тоёту Каролу» 2008 года недзе за $7000. Беларус, які толькі што атрымаў выплату за раненне, вырашыў машыну ўзяць.

Калі купіў, то зразумеў, што сусед яго кінуў і прадаў абы-што — машына адразу пачала есці аліву. Тады беларус аддаў «Таёту» аўтаэлектрыку на рамонт, а сам стаў шукаць, каму збыць машыну. Праз іншага суседа з палаце ён выйшаў на чалавека, які згадзіўся дапамагчы прадаць аўто. Гэтым чалавекам і быў той самы Антон Сізых.

Далей, як устанавіў суд, Сізых прыехаў да аўтаэлектрыка, заявіў, што машыну ён ужо нібыта купіў, і запатрабаваў аддаць яе. Электрык адмовіўся — за рамонт яму заставаліся вінныя грошы. Тады Сізых пад падставай паехаць па грошы ўгаварыў электрыка сесці ў машыну разам з ім. Па дарозе ён спыніў аўто і пачаў адбіраць ключы, пагражаючы расправай — маўляў, той «да раніцы не дажыве» і яму разаб'юць твар. Электрык, баючыся за жыццё, аддаў ключы. Сізых з'ехаў на чужой машыне.

У той жа дзень аўтамабіль, які ўжо аб'явілі ў вышук, заўважыў дарожны патруль. За рулём быў Сізых. Ён настойваў, што нічога не краў, а машыну яму перадалі добраахвотна.

Суд гэтую версію адхіліў. Віну пацвердзілі паказанні абодвух пацярпелых — уладальніка аўто і аўтаэлектрыка, — паказанні дарожных інспектараў і запіс з камеры назірання каля дома электрыка, на якой відаць, як Сізых не дае спыніць машыну і з'язджае на ёй.

Сізых сваю віну не прызнаў. З улікам таго, што ён рэцыдывіст з непагашанай судзімасцю, яму далі тры гады дзесяць месяцаў калоніі строгага рэжыму.

Аўтамабіль вярнулі беларусу.

Каментары2

  • +
    07.06.2026
    Што такое "адціснуць" па-беларуску?

    [Зрэдагавана]
  • яшчэ адзін Беларус наглядзеўся цояў, пушкіна, і навальнага з дугіным
    07.06.2026
    "Сусед па палаце прадаў беларускаму «ветэрану СВА» аўтамабіль — як аказалася, паламаны. А пасля тую машыну яшчэ і скралі"
    яшчэ адзін Беларус наглядзеўся цояў, пушкіна, і навальнага з дугіным. Ну падмануць азіяты цябе, заўсёды падмануць. Ну калі Яны кажуць што нам ў ЭЗ будзе горш, а 60% Беларусаў былi ў ЭЗ і ведаем што гэта імперская лухта, а яны усярона брэшуць ...

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло2

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Астраномы ўпершыню знайшлі малекулу цукру ў пылавой хмары Млечнага Шляху2

Ямы, расколіны і выбоіны. У Гродне жыхары ўсё часцей скардзяцца на стан тратуараў1

Расія знішчае ўкраінскія АЗС. Як і да чаго гэта можа прывесці2

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

Крысціна Ціманоўская расказала пра Недасекава, які не можа на яе забыцца, і працу на «Белсат» па-беларуску10

«Птушак амаль усіх з'елі». Лісы тэрарызуюць вёску пад самым Мінскам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло2

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць