Старшыня Следчага камітэта Валянцін Шаеў расказаў пра выкарыстанне найноўшых тэхналогій у працы следчых:

— Мы плануем комплексна разгледзець пытанне аб магчымасці паступовага пераходу на вядзенне электроннай крымінальнай справы. Па аналогіі з «электроннай справай», якая ўжо выкарыстоўваецца ў некаторых краінах. У бліжэйшы час збіраемся вывучыць гэты вопыт, паедзем і паглядзім, якая аддача. Калі эфект ёсць, будзем ўкараняць. Ісці па гэтым шляху трэба абавязкова, таму што рана ці позна жыццё ўсё роўна прымусіць. Як у школах, дзе пераходзяць на электронныя дзённікі і падручнікі, у паліклініках на электронныя медкарты…

— Але ж абвінавачанаму ў камеру не аддасі планшэт, каб ён там знаёміўся са сваёй крымінальнай справай?

— Справа і цяпер не аддаецца ў камеру. Пры ўдзеле следчага і адваката чалавек садзіцца і пачынае падоўгу гартаць гэтыя тоўстыя тамы… А так ён зможа зручна азнаёміцца з матэрыяламі з планшэта, паставіць свой электронны подпіс. Розніца будзе толькі ў тым, што нікому не прыйдзецца важдацца з кілаграмамі папер, не спатрэбяцца архівы, дзе захоўваюцца сотні тысяч тамоў крымінальных спраў. Ды і ў суд такую справу можна даставіць ўсяго толькі на флэшцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?