Грамадства4646

Дырэктар «Рускага радыё» патлумачыў, чаму вядучы не зачытаў беларускамоўнае віншаванне, і абяцае кампенсаваць кошт СМС

Учора «Наша Ніва» паведамляла, што адзін з вядучых «Рускага радыё» адмовіўся прачытаць віншавальны тэкст па-беларуску. 

Сёння мы звязаліся з дырэктарам «Рускага радыё» Яўгенам Малафеем. 

Ён паабяцаў разабрацца ў сітуацыі і праз некалькі гадзін даслаў разгорнуты адказ, напісаны па-беларуску.

Чытайце самі: 

«Мною праведзена праверка, якая паказала наступнае:

28.10.2015 года, а 20 гадзіне 05 хвіліне, вядучы музычных праграм «Рускага радыё» Глеб Давыдаў выйшаў у жывы эфір з праграмай «Стол заказаў».

А 20 гадзіне 40 хвіліне ў студыю паступіла СМС паведамленне з тэлефона, нумар якога канчаецца на «0542» наступнага зместу:

«Хачу павИншаваТь, каТярыну, в е днём нараджэння, Ей сення40». (Гэта тэкст у арыгінальным напісанні, уключаючы знакі прыпынку)

А 20 гадзіне 46 хвіліне СМС была прачытаная Давыдавым.

Улічваючы тое, што тэкст паведамлення быў некалькі далёкі ад літаратурнай беларускай мовы, утрымліваў памылкі і «русізмы», паведамленне ў эфір яго ў арыгінальным напісанні па зразумелых прычынах выклікала б яго негатыўнае ўспрыманне радыёслухачамі, Давыдаў пераклаў яго на рускую мову.

Адначасова паведамляю, што дырэкцыя ТАА «Рэдакцыя радыёпраграмы «Рускае радыё» ніколі не практыкавала дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце.

Многія замоўцы рэкламных матэрыялаў размяшчаюць свае заказы на беларускай мове і не адчуваюць ніякіх праблем з размяшчэннем.

Дасланыя на беларускай мове СМС гэтак жа выходзяць у эфір на арыгінале мовы напісання.

Больш за тое, усе супрацоўнікі радыёстанцыі, якія працуюць у прамым эфіры, уключаючы карэспандэнтаў, каментатараў і вядучых музычных праграм свабодна валодаюць беларускай мовай.

Разам з тым, мова вяшчання нашай радыёстанцыі сапраўды, выключна руская. Гэта патрабаванне запісана ў Дагаворы на права выкарыстання расійскай радыёпраграмы «Рускае радыё - Еўразія». Яго невыкананне цягне сур'ёзныя штрафныя санкцыі.

Мы не можам паставіць у эфір музычны твор ні на адной мове свету, акрамя рускай.

Я прыношу свае прабачэнні за тое, што здарылася і выказваю гатоўнасць вярнуць затрачаныя на СМС грошы. Пры жаданні заказчыка, гатовы паўторна выдаць у эфір віншаванне, напісанае на беларускай мове ва ўзгоднены час.

З павагай, дырэктар Яўген Малафей»

Каментары46

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам17

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўнікі палічылі слоган Гродзенскага мясакамбіната парушэннем закона2

У Беларусі маркетплэйсам забаранілі паказваць пакупнікам фалаімітатары і іншыя тавары для дарослых11

Уладзіміру Някляеву — 80 гадоў5

У Мінску развітваюцца з Мікалаем Чаргінцом ШМАТ ФОТА9

Беларуса прымусова дэпартавалі з Расіі. А ён палез назад праз 50 хвілін2

У Бабруйскім раёне пенсіянерка пілавала балгаркай дошкі, парэзала нагу і памерла3

Стала вядома новае месца працы экс-кіраўніка Гомеля, пра якога гаварылі, што ён у СІЗА

Чым займаецца Аліна Харысава пасля гучнага скандалу з КДБ і якія высновы зрабіла са сваёй прыкрай гісторыі?42

Дэмарш перад матчам ЛЧ: некаторыя гульцы румынскага клуба адмовіліся падаваць руку футбалістам «МЛ Віцебск»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам17

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць