Грамадства1313

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Супрацоўніца адной з мінскіх кавярняў паспрабавала знайсці праз сацсеткі госцю, якая пайшла не заплаціўшы. Дзяўчына падумала, што лэдзі проста забылася пра рахунак. Але ў каментарах падказалі: гэта вядомы персанаж — «Лена 20 рублёў». Гучыць іранічна — але і ў новым выпадку гаворка ідзе пра 20 рублёў.

Барыста Настасся апублікавала ў Threads фотаздымак кліенткі: «Дзяўчына, калі вы пазнаеце сябе на фатаграфіі, просім вас вярнуцца і аплаціць свой рахунак».

Але каментатары хутка растлумачылі: чакаць няма чаго.

Шмат каму з супрацоўнікаў мінскіх кафэ і рэстаранаў жанчына добра знаёмая — ёсць згадкі, што гастралюе яна ажно з 2016 года.

«Я працавала афіцыянткай у далёкім 2016 годзе. Гэта была адзіная наведвальніца, якая не аплаціла рахунак за ўвесь час, пакуль я працавала. Я, калі шчыра, у шоку, што яна і па сёння разгульвае. Паела, папрасіла зварыць ёй кавы і сышла быццам бы па грошы. Мне яшчэ так крыўдна было, што і за каву тую не выпітую мне яшчэ прыйшлося заплаціць».

«Прыходзіла да мяне ў кавярню, сказала, што муж забыў фізічную картку ў машыне і папрасіла пачакаць, пакуль муж вернецца. Нічога не засмуціла, бо кантынгент на раёне вельмі добры. Самае іранічнае, што распавядала, як яе кінулі на грошы, а потым сама мяне ж і кінула».

«Сустракала яе неаднойчы ў сетцы кафэ, дзе я працавала. Рахунак не аплаціла, збегла ў першы раз. Другі я на яе выклікала міліцыю. На яе ў міліцыі ўжо доўгі спіс такіх неаплачаных рахункаў. Але яе адпусцілі — сума вельмі маленькая. Справу закрылі. Яна працягвае хадзіць, на яе пішуць заявы, заводзяць справы, а потым закрываюць. Гэта цягнецца гадамі. Выхад пакуль адзін: запомніць і нічога ёй не даваць у рукі без аплаты. Міліцыя нічога з ёй не робіць».

«Гэта дама тройчы была ў кавярні, дзе я працавала. Першы раз спрабавала задурыць галаву, быццам ёсць праблемы з карткай, але вы гатуйце, я заплачу. Потым двойчы яе паілі кавай чуллівыя госці».

Нехта нават захапляецца талентам жанчыны гадамі жыць за кошт даверлівых беларусаў і называе легендай Мінска. Кагосьці яна паспявала падмануць двойчы за адзін дзень.

У 2023 годзе пра яе пісаў блогер Какабай: «Трывожныя званкі паступаюць з рэстаранаў Мінска: «Залаты грабянец», «Фабрык», «Ле Гос», «Майлаўберы» і яшчэ некалькі. Усіх аб'ядноўвае адна непрыемная сітуацыя: ва ўстанову прыходзіць дзяўчына, заказвае ежу і напоі, як правіла, чэк каля 50‑100 рублёў. Пасля сыходзіць нібы сустрэць сяброўку, а далей яе бачаць толькі на запісе камер унутранага назірання».

Пазней пра прыгоды жанчыны пісаў «Анлайнер» — тады ж яна і атрымала мянушку «Лена 20 рублёў» праз тое, што страляла ў жыхароў Лебядзінага ў Мінску па 20 рублёў. Легенда была простая: «Разрадзіўся айфон, наяўных на таксі няма — дапамажыце, калі ласка». Яна пакідала свой нумар (рэальны) і прасіла даслаць ёй рэквізіты карткі, куды пералічыць доўг.

Камусьці нават вяртала праз некалькі тыдняў — часам крыху больш, чым атрымала. Але часцей за ўсё людзі заставаліся ні з чым. Разлік просты — няшмат хто захоча марнаваць час на паход у міліцыю дзеля 20 рублёў.

Былі і іншыя гісторыі: кагосьці Лена прасіла аплаціць прадукты ў краме (бо таксама разрадзіўся тэлефон), камусьці распавядала пра неабходнасць тэрмінова аплаціць арандаваную на суткі кватэру (хлусіла, быццам толькі што прыехала з Масквы)…

Калі людзі пачыналі гугліць тэлефонны нумар, адразу натыкаліся на запісы, што належыць ён махлярцы.

Ілюстрацыя: «Анлайнер»

У хуткім часе стала вядома, што жанчыну затрымалі. Сілавікі далі справаздачу:«Гэта 35‑гадовая беспрацоўная гамяльчанка, якая жыве ў сталіцы. Дзяўчына прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. Акрамя таго, супрацоўнікі міліцыі ў цяперашні час праводзяць праверку і высвятляюць яе датычнасць да здзяйснення іншых супрацьпраўных дзеянняў».

У 2024 годзе пакрыўджаная сваёй славай Лена дала інтэрв'ю «Анлайнеру». Аргументы яе былі кшталту «якая ж я махлярка, калі пакідала сапраўдны нумар тэлефона?!» Запэўнівала, што вярнула ўсе грошы — а трубку не падымала, бо аб чым ёй размаўляць з людзьмі, калі пытанне закрыта.

А вось што распавяла жанчына пра сваё затрыманне: «Я зайшла ў гандлёвы цэнтр, да мяне падбег ахоўнік, спыніў мяне, выклікаў міліцыю. Супрацоўнікі міліцыі забралі мяне, даставілі ў РУУС і далі 10 сутак нібыта за тое, што я лаялася матам, але я ніколі не лаюся матам і не п'ю алкаголь. У міліцыі не пацвердзіўся ніводны факт, што я камусьці не вярнула грошы».

Асабліва Лену ў навінах пра сябе крыўдзіла фармулёўка «беспрацоўная гамельчанка». Яна сцвярджала, што жыве і працуе ў Мінску з 2013 года. Распавяла, што раней скончыла ВНУ ў Гомелі, потым працавала там у банку. Але пра працу ў сталіцы распавядаць адмовілася.

Выхвалялася, быццам набыла кватэру на праспекце Дзяржынскага і пачала будаваць яшчэ адну ў Новай Баравой.

Журналісты звязаліся і з сям'ёй Лены. Мужа і дзяцей на той момант у яе не было. Быў бацька, які жыў у вёсцы Гомельскай вобласці, і брат з Гомеля. Маці даўно памерла. Брат і бацька ведалі пра сумную славу сваёй блізкай сваячкі: бацька не рэагаваў ніяк, а брат толькі злараднічаў.

«Лена 20 рублёў» плакалася, што ў 2019 годзе засталася без 100 тысяч даляраў на мытні — быццам бы шалёныя грошы забралі праз тое, што яны не былі задэклараваныя. А калі журналісты папрасілі пацвердзіць гісторыю, скінула тэкст пра жанчыну, у якой на мяжы канфіскавалі 32 тысячы даляраў (вялікую розніцу яна не змагла растлумачыць). Дакументаў у рэдакцыі так і не дачакаліся.

Выглядае, што з таго часу справы ў «Лены 20 рублёў» пагоршыліся. Цяпер яна разводзіць не дарагія рэстараны, а бюджэтныя кавярні. А жыхары Новай Баравой скардзяцца, што жанчына спіць у іх пад'ездах і карыстаецца агульнай прыбіральняй.

Каментары13

  • алкаш
    08.07.2026
    Лена или Саша, какая разница для граждан?
  • пролетариат
    08.07.2026
    а в Новой Боровой есть общий душ и туалеты? оу.. так а что не так? если общий
  • Дзікпікавіч
    09.07.2026
    Ё яшчэ Саша 20 лярдаў

Цяпер чытаюць

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад лавінай у Кабардзіна-Балкарыі загінулі 13 расійскіх спецназаўцаў5

Уіткафу і Кушнеру прапаноўвалі прыляцець у Беларусь і ехаць ва Украіну з Гомеля. Але яны не захацелі5

Венгрыя высылае адразу 10 расійскіх дыпламатаў. Такога раней не было1

«Гелі пераліваюць у розныя бутэлькі — ад ёгуртаў або ад кефіру». Як і што купляюць і прадаюць беларусы на польскім рынку ў Беластоку2

«Сотні курдаў расказваюць пра сувязь з дачкой прэм'ера Курдыстана. І толькі 1% заяў на прытулак ад мігрантаў у Брытаніі сапраўдныя»19

У Швецыі затрымалі беларуса — ён фатаграфаваў ахоўныя аб’екты. Там вырабляюць ракеты і боепрыпасы2

Анджаліна Джалі наведала баксёрскі клуб у Харкаве2

Расіяне атакуюць пасажырскія цягнікі ва Украіне7

Мурал беларускім пісьменнікам адкрылі ў Касцюковічах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць