Грамадства3030

Стваральнік сайта 1863x.com сцвярджае, што яго арыштоўвалі, завялі крымінальныя справы

Пры гэтым ён па-ранейшаму захоўвае ананімнасць для публікі. «Show Must Go On», — адказвае ён.

На сайце 1863x.com з'явілася інфармацыя, што яго стваральнік з 5 мая да 4 чэрвеня правёў пад арыштам і на судова-псіхічнай экспертызе.

Супраць яго, піша ён, былі заведзеныя дзве крымінальныя справы — нібыта за распальванне міжнацыянальнай варожасці і распаўсюджванне парнаграфіі.

Заснавальнік вострага сайта 1863x.com, які часам публікаваў смелыя расследаванні, сапраўды не з’яўляўся ў сеціве месяц.

Персанаж, вядомы ў інтэрнэце як Jhon Silver, не выходзіў на сувязь з 4 мая. Гэтым жа днём датавалася ягоная апошняя публікацыя ў сацыяльнай сетцы Facebook. Ён аднавіў свае пасты пасля 5 чэрвеня.

Сайт вядзецца ягоным заснавальнікам на ўмовах поўнай ананімнасці — ніхто не ведае ні ягонага сапраўднага імя, ні прозвішча, ні выгляду. Таму Інтэрнэт з’яўляецца адзіным сродкам сувязі з ім. Праз яго ён трымаў сувязь з аўтарамі і даваў інтэрв’ю.

Ён застаецца ананімным і цяпер, хоць сцвярджае, што пасля завядзення другой крымінальнай справы пакінуў Беларусь. На пытанне «Нашай Нівы», чаму ён захоўвае ананімнасць, ён праз фэйсбук адказаў: «Show Must Go On. Праект задумваўся як ананімны ад пачатку і да канца. Таму, колькі змагу, столькі і буду падтрымліваць атмасферу».

Поўны варыянт артыкула-споведзі на 1863x.com чытайце тут.

Jhon Silver сцвярджае, што затрымалі яго супрацоўнікі МУС, калі ён ішоў на дзелавую сустрэчу ў Мінску. Справу вялі следчыя Следчага камітэта, допыты праводзіліся ў будынку Следчага камітэта па Цэнтральным раёне Мінска на вуліцы Сапёраў. Але ў Jhon Silver засталося ўражанне, што за справай стаяў КДБ, расказаў ён «Нашай Ніве».

Блогера спачатку абвінавацілі па 130 артыкуле КК РБ — распальванне варожасці па нацыянальнай прыкмеце за гэты матэрыял на сайце 1863х.com, а таксама за іншыя артыкулы ў падтрымку Украіны на сайце. Следчыя інтэрпрэтавалі заклік «Забі «Рускі свет» як заклік да забойства ўсіх рускіх. 

Jhon Silver піша, што баяўся за сваіх родных і нявесту — якую таксама шмат разоў дапытвалі, бо яна была адзіным сведкам ягонай дзейнасці. Ён прызнаўся, што ён і ёсць стваральнікам і адміністратарам сайта. 

Пасля ягоных прызнанняў, запісаных на камеру, хлопца на месяц адправілі ў «Навінкі» на добраахвотную судова-псіхічную экспертызу. Там яму дазвалялі сустрэчы з роднымі і сябрамі, там ён і дазнаўся, што ягонае знікненне з сеціва заўважылі СМІ. Ён мяркуе, што розгалас у СМІ і дапамог яму.

Пасля месяца ў «дурцы» яго адпусцілі пад падпіску ад нявыездзе і з умовай, што ён не будзе публікаваць сапраўдныя акалічнасці свайго знікнення. Следчыя раілі яму выдумаць гісторыю, дзе б не ўзгадваліся беларускія спецслужбы.

Аднак пасля таго як ён аднавіў публікацыі 1863х.com, праз некаторы час супраць яго завялі яшчэ адну крымінальную справу, за парнаграфію, якую знайшлі ў некаторых фотажабах — чужых, якія ён перадрукаваў з расійскага шавіністычнага рэсурсу ў якасці прыкладу расійскай прапаганды. 

Пасля гэтага хлопец вырашыў пакінуць Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ва Украіне разам з жонкай. «Я вярнуся пры першай магчымасці», — кажа ён.

Праверыць сцвярджэнні 1863х.com не ўяўляецца магчымым, паколькі аўтар не раскрывае сваёй тоеснасці.

Чытайце таксама: Стваральнік сайта 1863x.com: «Хай здохне любы падонак, які заклікае ў маёй Радзіме зладзіць крывавую лазню»

Каментары30

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана2

Гэты малавядомы востраў трапіў у топ месцаў для падарожжаў у 2026 годзе1

Прапагандыстка з энтузіязмам рыхтавалася затрымліваць з ГУБАЗіКам анархістаў, але атрымала іншае заданне11

Дзяўчына з Масквы апісала, як яе дастаў у самалёце «п’яны мужык з СВА». Ёй параілі, што рабіць4

Іран знішчыў самалёт ЗША за 500 мільёнаў даляраў10

Гледачы Тэатра лялек сыходзяць, не дагледзеўшы спектакля. Чаму?11

Чаму пры ўкусе кляшча бессэнсоўна адразу здаваць аналіз крыві1

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць