Усяго патроху66

Актрыса з «Гары Потэра» зарабіла на «Онліфанс» больш, чым за ўсе свае здымкі ў кіно

Акаўнт на OnlyFans яна завяла толькі год таму.

Джэсі Кейв у ролі Лаванды Браўн. Кадр з фільма

Актрыса Джэсі Кейв, якая знялася ў ролі Лаванды Браўн у фільмах «Гары Потэр», прызналася, што зарабіла на OnlyFans больш грошай, чым за ўсю сваю акцёрскую кар'еру.

Акаўнт на OnlyFans яна завяла толькі ў 2025 годзе. Але папярэдзіла, што там не будзе звыклага для платформы сэксуальнага кантэнту — Кейв збіралася здымаць відэа, дзе яна расчэсвае свае доўгія валасы.

Фота: Kate Green/Getty Images

У інтэрв'ю выданню The Times актрыса расказала, што за адзін дзень пасля запуску акаўнта зарабіла каля 20 тысяч даляраў.

«Я лёгка зарабіла за адзін год больш, чым за ўсю сваю акцёрскую кар'еру», — заўважыла 39‑гадовая Кейв.

Кейв казала, што адчувала сорам, калі далучылася да «Онліфанс», бо гэта было «доказам маёй няздольнасці зарабляць (ці, хутчэй, утрымліваць) грошы як актрыса і пісьменніца».

Акаўнт яна завяла пасля таго, як перажыла нервовы зрыў і дасягнула «кропкі поўнага адчаю» ў сваёй акцёрскай кар'еры пасля чарговай адмовы ў ролі.

З-за профілю на OnlyFans актрысу не запрасілі на фанацкую канвенцыю «Гары Потэра».

Апроч акцёрскай кар'еры, Кейв выхоўвае чацвярых дзяцей.

Каментары6

  • .
    09.08.2026
    Першая, думаю пасля сіпатага трэба стварыць такія ўмовы, калі жанчынам можна будзе зарабляць не толькі на онліфанс, але і неяк больш інтэлегентна. Ды не толькі жанчынам, мужчынам таксама!
  • Біткоін у пазалоце
    09.08.2026
    Колькі ж, прабачце за нясьціпласьць, грошай круціцца ў OnlyFans?
  • УРА!
    09.08.2026
    Феміністкі змагаліся за тое, каб жанчыны маглі раскрыцца і так прагрэсіўна развівацца на OnlyFans.

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім7

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Акулу, якая ўжо больш за месяц знаходзіцца ў пастцы ў карэйскім канале, вывелі ў мора. Але яна вярнулася назад

Пуцін: Апошнія генетычныя даследаванні сведчаць, што рускія і ўкраінцы — адзін народ33

Трамп патэлефанаваў Маску і папрасіў яго зняць абмежаванні Starlink для Украіны3

Афтальмолаг расказаў, пра якую небяспеку папярэджваюць «мушкі» перад вачыма

Памёр Юрый Цыгалка — былы футбаліст зборнай Беларусі2

У тры разы скарацілі перыядычнасць выхаду літаратурных часопісаў. А самастойнага ЛіМа ўвогуле не будзе3

У Польшчы заявілі, што не будуць прыпыняць вайсковую дапамогу Украіне праз сітуацыю з ушанаваннем УПА9

Ціханоўскі іранізуе з жонкі: Лукашэнка дапамагае ёй і клапоціцца, нават калі была пагроза дзецям, перадалі ўсю інфармацыю Польшчы75

У Мінску з'явіліся першыя кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў. Штотыдзень будуць з'яўляцца новыя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім7

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць