Грамадства1313

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта

«Калі б Лукашэнка сеў за круглы стол, ён мог бы сказаць Пуціну: глядзі, я дамовіўся нават з апазіцыяй. Мы не хочам вайны. І што на гэта скажа Пуцін?»

Павел Латушка. Фота: «Наша Ніва»

Падчас адной з дыскусій на канферэнцыі «Новая Беларусь 2026» Павел Латушка разважаў: акно магчымасцей для Беларусі адкрыецца, калі ў Расіі не будзе сродкаў утрымліваць сваё проксі. Гэта акно набліжаецца дзякуючы таму, што ў Расіі гараць НПЗ, Вайлдберыз, улады не могуць размесціць аблігацыі федэральнай пазыкі. Праз гэтыя і іншыя праблемы, на думку Латушкі, у Расіі можа не знайсціся грошай, каб заўсёды падтрымліваць рэжым Лукашэнкі.

Таму, лічыць палітык, транзіт улады і перамовы будуць запушчаны ў краіне.

Негатыўны сцэнар для Беларусі Латушка лічыць малаімаверным.

«Не, ён патэнцыйна, канешне, магчымы, але ўявіце сабе, што расійскія войскі ўваходзяць на тэрыторыю Беларусі, калі яны не здолелі перамагчы Украіну. Яны акрэслілі, што галоўным экзістэнцыйным ворагам для Расіі з'яўляецца Украіна, украінскі народ, абазвалі іх хлусліва нацыстамі, і заўтра яны кажуць расійскаму грамадству: ведаеце, а аказваецца, і беларускі народ — нацысты.

Гэта ж вар'яцтва, я не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць сваю агрэсію ў Беларусі. А калі мы ў гэты час дамовімся з наменклатурай, супраць каго будзе ваяваць расійскае грамадства?»

Таму Латушка лічыць, што ў Лукашэнкі ёсць адзін выхад, каб захаваць незалежнасць.

«Калі б ён сеў за круглы стол, ён мог бы сказаць Пуціну: глядзі, я дамовіўся нават з апазіцыяй. Мы не хочам вайны, мы разам не хочам вайны. І што на гэта скажа Пуцін?»

Каментары13

  • Прынясіце яму вадзічкі
    08.08.2026
    Цалкам зруйнаваная асоба, не здольная аналізаваць базавыя рэчы і несці адказнасць за свае словы. Ці глядзела расейская прапаганда на штосці, калі закатывалі ў асфальт Украіну? Ці глядзеў гаўляйтар крамля лукашэнка на штосці, калі мачыў нас на Акрэсціна?
    Такіх людзей трэба вытрасаць з беларускага грамадства як клапоў, якія сасалі нашую кроў дзесяцігоддзямі і зноў хочуць прысасацца з іншага боку!
  • Аналитик
    08.08.2026
    ПалПалыч,
    Когда миллион граждан выкинут за границу, и независимость страны под угрозой, уже не до смеха.
  • Экзістэнцыяльная перманентнасць
    08.08.2026
    Прапаганда. Хто не з намі, тот супраць нас. Лапідарна.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі5

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек1

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе64

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта1

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі5

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць