Вайна11

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна

Украінскія беспілотнікі ўночы 9 жніўня пацэлілі па пазіцыі зенітнага ракетнага комплексу С-400 «Трыумф» у Геленджыку Краснадарскага краю. Комплекс знаходзіўся непадалёк ад палаца Пуціна на чарнаморскім узбярэжжы, піша The Moscow Times. 

Скрыншот відэа

Пра ўдар паведаміў камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ Роберт Броўдзі ў сваім тэлеграм-канале, адзначыўшы, што напярэдадні, 8 жніўня, С-400 зрабіў шэсць пускаў ракет. «Тры гадзіны гарэла і пыхцела пазіцыя С-400 у Геленджыку, на беразе, непасрэдна побач з катакомбамі», — напісаў Броўдзі.

Акрамя С-400, паводле даных камандуючага СБС, уночы 9 жніўня былі знішчаныя яшчэ чатыры расійскія аб'екты супрацьпаветранай абароны. Гаворка ідзе пра зенітны ракетны комплекс «Тор» у раёне населенага пункта Пудавы Растоўскай вобласці, зенітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр-С1» у Ейску Краснадарскага краю, радыёлакацыйную станцыю «Падлёт-К1» у Галаватоўцы Растоўскай вобласці і РЛС «Каста 2Е2» у Латонаве Растоўскай вобласці.

Акрамя таго, Броўдзі заявіў пра знішчэнне трох суднаў расійскага ценявога флоту ў Чорным моры — нафтавага танкера і двух сухагрузаў.

Атака на гэты раён адбываецца не ўпершыню за апошні час. 3 жніўня ў выніку падзення ўкраінскага беспілотніка на пляж у Архіпа-Осіпаўцы (уваходзіць у склад муніцыпальнага ўтварэння горада Геленджык) загінулі сем чалавек і яшчэ не менш за 40 атрымалі раненні. Населены пункт размешчаны прыблізна за 22 км ад палаца Пуціна.

Комплекс, вядомы як «палац Пуціна», гэта аб'ект плошчай 17,7 тысяч квадратных метраў на чарнаморскім узбярэжжы прыблізна за 20 км ад Геленджыка.

Паводле расследавання Аляксея Навальнага, на тэрыторыі размешчаны рэстаран, верталётная пляцоўка, лядовы палац, царква, амфітэатр, гасцявы дом і аўтазаправачная станцыя, а таксама 80‑метровы мост.

У асноўным будынку, паводле даных расследавання, знаходзяцца басейн з аквадыскатэкай, спа-цэнтр, саўны і турэцкія лазні, вытворчыя памяшканні, бібліятэка і музычная гасцёўня. Над тэрыторыяй комплексу ўсталявана беспалётная зона, а прылеглыя каля 7 тыс. гектараў, як сцвярджалася ў расследаванні, належаць ФСБ. 

Каментары1

  • Типок Вагнерок
    09.08.2026
    Да хоть 400! Нам все равно!

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць