Грамадства1111

Больш за 100 тысяч фактаў пераследу: «Вясна» апублікавала сумную статыстыку шасці гадоў рэпрэсій

Шэсць гадоў таму тысячы беларусаў выйшлі на вуліцы, патрабуючы сумленных выбараў і спынення гвалту. У адказ дзяржава развязала беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі, якія не спыняюцца дагэтуль. За гэтыя гады людзі страцілі свабоду, здароўе, родных, дамы і магчымасць жыць на радзіме. Нягледзячы на тое, што ўлады актыўна хаваюць сапраўдныя маштабы палітычнага пераследу, праваабаронцы працягваюць фіксаваць новыя факты затрыманняў, ператрусаў, палітычна матываваных прысудаў, а таксама факты пераследу беларусаў за мяжой. 

Праваабаронцы адзначаюць, што ўсе лічбы могуць быць значна большымі праз адсутнасць поўных звестак у праваабаронцаў.

Праваабаронцы «Вясны» з 2020 года зафіксавалі больш за 100 000 фактаў палітычна матываванага пераследу.

У гэтую лічбу ўваходзяць затрыманні, арышты, ператрусы, допыты, палітычна матываваныя прысуды, ціск на сваякоў і іншыя формы рэпрэсій.

Статус палітычнага зняволенага атрымалі ўжо 4602 чалавекі.

За год гэтая лічба павялічылася яшчэ на 538 чалавек, што сведчыць пра працяг палітычнага пераследу, нягледзячы на масавыя памілаванні.

На 9 жніўня 2026 года, за кратамі працягваюць утрымлівацца не менш за 879 чалавек.

З 2020 года мінімум 10 016 чалавек сутыкнуліся з палітычна матываваным крымінальным пераследам і мінімум 8 670 чалавек былі асуджаныя, у тым ліку завочна.

Толькі пасля 9 жніўня 2025 года стала вядома як мінімум пра 750 новых палітычна матываваных прысудаў, але сапраўдная колькасць можа быць значна большай.

З пачатку рэпрэсій па палітычна матываваных крымінальных справах былі асуджаныя ўжо 2 089 жанчын. Гэта на 324 больш, чым год таму.

Сёння ў зняволенні знаходзяцца 120 жанчын, сярод якіх шматдзетныя маці, пенсіянеркі, жанчыны з сур'ёзнымі захворваннямі.

Праваабаронцы адносяць да катэгорыі асаблівай рызыкі 178 палітвязняў. Гэта людзі з цяжкімі захворваннямі, непаўналетнія на момант інкрымінаваных ім дзеянняў, шматдзетныя, людзі ў цяжкіх сямейных абставінах, а таксама тыя, хто знаходзіцца на прымусовым псіхіятрычным лекаванні. Сярод іх таксама палітвязні, якія ўтрымліваюцца ў рэжыме інкамунікада або не выходзяць на волю нават пасля заканчэння тэрміну пакарання.

Агулам з 2024 года былі памілаваныя 886 палітвязняў. З іх 205 чалавек пасля вызвалення былі прымусова выдвараныя з Беларусі.

Мінімум 3982 чалавекі былі асуджаныя паводле крымінальных спраў, звязаных з удзелам у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года. Для тысяч беларусаў удзел у мірных акцыях стаў падставай для крымінальнага пераследу, зняволення або вымушанай эміграцыі.

Беларускія ўлады працягваюць актыўна пераследаваць замежных грамадзян. З 2020 года па палітычна матываваных крымінальных справах былі асуджаныя як мінімум 115 замежнікаў.

Рэжым Лукашэнкі ўсё часцей выкарыстоўвае механізм спецыяльнай вытворчасці для пераследу беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць сваю радзіму. З 2020 года вядома як мінімум пра 225 палітычна матываваных завочных прысудаў.

Праваабаронцам «Вясны» не вядома пра аніводную крымінальную справу супраць прадстаўнікоў сілавых структур за катаванні, жорсткае абыходжанне або смерці людзей, звязаныя з палітычна матываваным пераследам.

Як мінімум дзевяць чалавек памерлі ў няволі: Андрэй Паднябенны, Аляксандр Кулініч, Ігар Леднік, Вадзім Храсько, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч, Вітольд Ашурак, Дзмітрый Шлетгаўэр, Валянцін Штэрмер. Іх смерці сталі адным з найбольш трагічных наступстваў палітычна матываванага пераследу ў Беларусі.

Каментары11

  • Факты пераследу
    09.08.2026
    Ну. І што далей? У мяне лінія фронту 30 км ад хаты, там вайна ідзе. Там пад 2.000.000 забітых і параненых з усіх бакоў. І што? Свет змяніўся. Няўжо вы не разумееце гэта? Тое што ўчора было ужас-ужас, сёння звычайная практыка. Звычайная значыць нармальная. Ніхто нічога з гэтым не будзе рабіць, калі вы нічога з гэтым рабіць не збіраецеся. Што вы можаце зрабіць?
  • Памерлых нашмат больш
    09.08.2026
    /Як мінімум дзевяць чалавек памерлі ў няволі/
    А яшчэ нашмат больш людзей памерла цягам году пасля вызвалення з турмы. Наступствы катаванняў, знаходжання ў невыносных умовах, неаказання медычнай дапамогі ў турме.
  • Янка Збеглы
    09.08.2026
    Большасці саміх беларусаў на гэта пляваць, чаго уж гаворыць пра ЕЗ/ЗША і г.д.

Цяпер чытаюць

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыўся філіял Нацыянальнага мастацкага музея2

Белая ліса завітала ў двор пад Лагойскам2

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?45

Ці вы падумалі б, гледзячы на гэтую жанчыну, што яна агентка?20

Папа Леў XIV прызначыў новага кіраўніка для беларускіх грэка-каталікоў. Ім стаў беларус4

Коўл прыляцеў у Вільню9

«Спадзяюся на цуд, магчыма, памылка». Бацька хакейнага суддзі пра сына, якога падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны9

«Ён легенда». Гродзенцы шукалі таго самага добрага кіроўцу з аўтобуса. Аказалася, Леаніда ведае ўвесь горад8

Віктар Марціновіч выдаў новы раман16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць