Грамадства

Прэзентацыя новай кнігі Віктара Марціновіча ў Вільні — 16 лістапада

16 лістапада а 18.30 ў Доме правоў чалавека ў Вільні адбудзецца прэзентацыя кнігі Віктара Марціновіча «Радзіма. Марк Шагал у Віцебску». Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Студэнцкае прадстаўніцтваЕўрапейскага гуманітарнага універсітэта пры падтрымцы Беларускага Дома правоў чалавека.

Чарговая кніга знакамітага беларускага празаіка стала вынікам яго напружанай 15-гадовай працы. Асновай твора з'яўляецца супярэчлівая гісторыя выбітнага мастака ХХ стагоддзя Марка Шагала. Працэс напісання кнігі складаўся з шматгадовых даследаванняў Віцебскай мастацкай школы, ўсебаковага аналізу фактычнага матэрыялу з архіваў і біяграфічных дадзеных пра жыццё аднаго з самых яркіх ураджэнцаў Беларусі.

Марк Шагал амаль усё сваё жыццё правёў у эміграцыі, ствараючы свае шэдэўры, прасякнутыя беларускімі матывамі, за межамі краіны. Кніга «Радзіма. Марк Шагал у Віцебску» канцэнтруецца менавіта на «віцебскім» перыядзе жыцця мастака (1914-1915 гг., 1918-1920 гг.).

Незразуметы і непрыняты суайчыннікамі пры жыцці, эксперыментатар пакінуў пасля сябе спадчыну, якая цяпер на яго малой радзіме лічыцца беларускай. Адно з цэнтральных пытанняў, паднятых ў кнізе Марціновіча: чаму мы не цэнім сваё і чаму нашы таленавітыя землякі не знаходзяць прызнання на Радзіме?

Віктар Марціновіч - беларускі мастацтвазнаўца і публіцыст, аўтар нашумелых раманаў «Параноя», «Сцюдзёны вырай», «Сфагнум», «Мова». У 2008 годзе літаратар абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Віцебскі авангард (1918-1922): сацыякультурны кантэкст і мастацкая крытыка» ў Віленскай Акадэміі Мастацтваў. Пісьменнік таксама з'яўляецца выкладчыкам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і актыўна супрацоўнічае з ім, у тым ліку рэгулярна праводзіць лекцыі, майстар-класы і прэзентацыі.

16 лістапада чытачы атрымаюць унікальную магчымасць сустрэцца з Віктарам Марціновічам асабіста і сфармаваць сваё бачанне закранутай праблемы.

Усіх, хто жадае прыйсьці, просім зарэгістравацца па адрасе [email protected]

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе17

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Егіпта на фоне іранскага крызісу знайшлі вялікае радовішча прыроднага газу

Пад Гроднам нарадзілася авечка-панда ФОТЫ1

Рыбак злавіў на Нёмане сазана памерам з парася ФОТА4

Самая паспяховая беларуская бізнэсвумен удвая павялічыла прыбытковасць здабычы рыбы на Далёкім Усходзе5

Амаль паўтары тысячы гектараў на Гомельшчыне больш не будуць лічыцца радыяцыйна небяспечнымі5

Сельскую гаспадарку Дубровенскага раёна даручылі ратаваць бізнэсмену Баскіну3

У Будапешт для ратавання Орбана перад самымі выбарамі прыехаў Джэй Дзі Вэнс31

Рэкордная паездка расіяніна па Беларусі — сем парушэнняў за адну дарогу8

Высветлілі, як есці той папулярны зефір, які абмяркоўваюць у сацсетках праз яго паслабляльны эфект5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе17

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць