Улада2020

У Барысаве назіральніцу на выбарах вымусілі звольніцца з дзяржпрадпрыемства

49-гадовая Таццяна Шаўчэнкава адпрацавала 7,5 года у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Перад прэзідэнцкімі выбарамі жанчына запісалася ў незалежныя назіральнікі кампаніі «Права выбару» — і гэта паставіла кропку ў яе працы на пасадзе сацыяльнага работніка.

«Заробак у мяне быў вельмі малы — 2,5 мільёна. Да таго ж я адна гадую дзіця. Матэрыяльна мне вельмі цяжка. А назіранне — нічога ж супрацьзаконнага ў гэтым няма», — тлумачыць Шаўчэнкава.

Аднак такі ўчынак вельмі не спадабаўся кіраўніцтву барысаўскага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. Таццяну выклікалі да дырэктара і прапанавалі звольніцца па пагадненні бакоў.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.

«Прапанова была зроблена такім тонам, што было зразумела: калі не звольнюся, то потым будзе горш. Не напісала б я тую заяву, знайшлі б за што звольніць пасля. Дырэктарка сказала мне: «Вось ідзіце цяпер да іх, хай яны вас і кормяць». Але такой рэакцыі я не чакала, канечне. Я ведала, ў якой краіне жыву, але што будзе нешта такое… Я не думала. Была проста ў шоку, калі ўсё гэта здарылася», — кажа Шаўчэнкава.

На сённяшні дзень Таццяна яшчэ не знайшла работы. У Барысаве сёння гэта ўвогуле няпроста — горад не вялікі. Да таго ж, па словах Шаўчэнкавай, Вольга Капыток, дырэктарка, запэўніла, што цяпер ў дзяржструктуры шлях для Таццяны закрыты.

«Я зараз у падвешаным стане. Калі шчыра, то і каментаваць штосьці баюся. Усё ж у мяне дзіця…», — прызнаецца Шаўчэнкава.

Дырэктарка Цэнтра Вольга Капыток ад каментараў адмовілася.

«А на якой падставе я павінна даваць вам інфармацыю? Калі Таццяна вам штосьці і сказала, то я ніякай інфармацыі не дам», — сказала Капыток.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў69

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта1

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы14

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?8

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў69

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць