Свет

У Нью-Ёрку, Бостане, Маямі, Лос-Анджэлесе і Вашынгтоне ўзмоцнены меры бяспекі

У найбуйнейшых гарадах ЗША ўзмоцнены меры бяспекі ў сувязі з серыяй тэрактаў у сталіцы Францыі. Рэжым павышанай гатоўнасці ўведзены ў першую чаргу ў Нью-Ёрку, Бостане (штат Масачусэтс), Маямі (штат Фларыда), Чыкага (штат Ілінойс), Лос-Анджэлесе (штат Каліфорнія).

leparisien.fr

Мэр Нью-Ёрка Біл дэ Блазіа распарадзіўся «выдзеліць дадатковыя рэсурсы» на ахову пастаяннага прадстаўніцтва Францыі пры ААН, генконсульства і іншых устаноў, якія маюць дачыненне да Пятай рэспублікі. У стан павышанай гатоўнасці прыведзены спецпадраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам Упраўлення паліцыі Нью-Ёрка, асаблівая тактычная аўтагрупа і атрады «Геркулес». Як удакладніў дэ Блазіа, зусім нядаўна аўтагрупа была даўкамплектавана за кошт 400 супрацоўнікаў, і гэта далёка не ўсё, што маецца ў рэзерве і падрыхтавана пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года.

З вечара пятніцы ўзмоцнена патруляванне ў найбольш людных месцах Манхэтэна. Так, на знакамітай Таймс-сквер выстаўлены паліцэйскія у форме, якія стаяць у перыметры металічных загарод і вядуць назіранне адначасова на 360 градусаў. Іх за межамі перыметра страхуюць іх калегі.

Па сведчанні тэлекампаніі CNN, такі фармат нясення службы ў мегаполісе яшчэ не назіралі.

«Горад пастаянна напагатове, мы вельмі цесна ўзаемадзейнічаем з нашымі федэральнымі калегамі, з міністэрствам нацыянальнай бяспекі, ФБР і г.д. Таму мы заўсёды напагатове, але кожны раз, калі адбываюцца такія тэракты, гэта служыць нам новым напамінам пра неабходнасць быць гатовымі, быць пільнымі і падстрахавацца ў месцах найбольшай верагоднасці здзяйснення тэрактаў», — заявіў мэр дэ Блазіа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?4

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Баксёр Усік добраахвотна адмовіўся ад усіх сваіх чэмпіёнскіх паясоў

Паўднёвая Карэя зробіць усіх вайскоўцаў аператарамі дронаў

Ці пагражае беларусам рашэнне ЗША аб адмове ў надаванні прытулку? Патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай2

Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць11

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне18

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён28

УСУ крытычна пашкодзілі Цэнтр касмічнай сувязі ў Гусі-Хрустальным за Масквою7

У Пекіне самалёт урэзаўся ў самы высокі хмарачос1

Выправіліся ў дарогу першыя пілігрымкі на Будслаўскі фэст

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?4

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць