Вайна88

Украінскі вайсковец: Сцэнарый 2022 года, калі ішлі калоны з Беларусі, цяпер нерэалістычны

«Тэхніку ў такім фармаце на фронце ўжо не выкарыстоўваюць, калоны проста знішчаць на подступах».

Расійскія танкі заязджаюць ва Украіну з боку Беларусі праз памежны пераход «Тры сястры», 24 лютага 2022 года. Паблізу ўсталяваны манумент у гонар дружбы беларускага, рускага і ўкраінскага народаў. Скрыншот відэа

Намеснік камандзіра ўкраінскага палка беспілотных сістэм Kraken Канстанцін Нямічаў кажа, што з боку Беларусі ёсць некалькі пагроз, але сцэнарый 2022 года цяпер нерэалістычны.

«Першы [варыянт] — пагроза для прыгранічча Украіны. Другі — Балтыйскія краіны, якія мяжуюць з Беларуссю. Расія разглядае Сувалкскі калідор як магчымасць захопу і адразання Балтыі ад Еўропы па сушы.

Трэці варыянт — гэта маніпуляцыя. Яны праводзяць вучэнні, капаюць пазіцыі, каб змусіць нас адцягнуць войскі з франтавой часткі Украіны і расцягнуць нашы сілы, — пералічае Нямічаў у інтэрв'ю «РБК-Украіна». —

Які варыянт спрацуе — невядома, але наша задача — рыхтавацца. На мяжы з Беларуссю наша абарончая лінія гатовая. Калі РФ разам з Беларуссю паспрабуе рухацца ў наш бок, нашы беспілотныя сістэмы і пяхотныя брыгады зробяць усё, каб гэтая калона была знішчана разам з тэхнікай і асабовым складам. Тады ў нас развяжуцца рукі для нанясення удараў па цэнтрах прыняцця рашэнняў у Беларусі».

Намеснік камандзіра ўкраінскага палка беспілотных сістэм Kraken Канстанцін Нямічаў. Скрыншот відэа: RBCUkraine / YouTube

Сцэнарый 2022 года, калі калоны ішлі па Кіеўскай ці Чарнігаўскай абласцях, цяпер нерэалістычны, кажа ўкраінскі вайсковец.

«Тэхніку ў такім фармаце на фронце ўжо не выкарыстоўваюць, калоны проста знішчаць на подступах.

Глабальнай пагрозы буйным гарадам з боку Беларусі на дадзены момант няма праз тую колькасць сіл, якая там размешчана. Яны могуць назапашваць рэсурсы, магчымыя спробы заходу на прыгранічныя тэрыторыі, у маленькія гарады і вёскі (як гэта робіцца ў Харкаўскай і Сумскай абласцях для стварэння так званай буфернай зоны).

На гэтую пагрозу трэба адэкватна рэагаваць, што мы і робім».

Каментары8

  • .
    27.06.2026
    А гэта слушна. Фармат сучаснай вайны змяніўся і не спрацуе з краінай, якая максімальна да яго гатовая.
    Бліцкрыг калонамі можа спрацаваць толькі адзін раз.

    Таму, дарэчы, паказаныя Зяленскім новыя масты ў беларускім Палессе нічога не вырашаюць. Ну даедуць калоны хутчэй да мяжы. Далей што?
  • Ян
    27.06.2026
    Жэка, крамлёўскія ўжо не раз так рабілі, вось толькі воблака зноў пойдзе на Беларусь
  • Слава ЗСУ
    27.06.2026
    Ужо і калён не набяруць расейцы, бо шмат тэхнікі спалена ва Украіне ваярамі ЗСУ, тэрабаронай, НацГвардыяй, дабраахвотнікамі

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць