Меркаванні55

Беларусь нарываецца

Ад амэрыканцаў ізноў запатрабавалі скарачэньня штату пасольства. Камэнтуе Барыс Тумар.

Часоваму паверанаму ў справах ЗША ў Менску Джанатану Муру сёньня ў Міністэрстве замежных справаў уручылі афіцыйную ноту. У ёй адзначаецца, што беларускае пасольства ў Вашынгтоне дадаткова скарачае колькасьць пэрсаналу.

Улады Беларусі эксплюатуюць незацікаўленасьць амэрыканскага боку ў згортваньні адносінаў зь Беларусьсю.

Нягледзячы на тое, што ніводная краіна сьвету, акрамя Карэі і Вэнэсуэлы, не паводзіць сябе з Захадам з такой адкрытай варожасьцю і дзёрзкасьцю, як Беларусь, эўрапейцы таксама старанна робяць добрую міну пры кепскай гульні. Яны пабойваюцца, што любыя санкцыі палегчылі б далейшае паглынаньне Беларусі Расеяй.

Ужо цяпер Расея цалкам кантралюе сілавыя структуры, палітыку бясьпекі і замежную палітыку Беларусі, не гаворачы пра культурную палітыку, скіраваную на татальную русіфікацыю, прычым ня толькі моўную. Толькі эканоміка застаецца яшчэ не падпарадкаванай Маскве. «А любая форма беларускай дзяржаўнасьці мае большую вартасьць, чым Беларусь як частка імпэрыі», як напісаў на мінулым тыдні камэнтатар польскага часопісу «Впрост».

Застаецца няясным, як доўга. У арсэнале эўрапейцаў застаецца тое, да чаго яны ніколі не зьвярталіся — сапраўдныя эканамічныя санкцыі. Не дрындушкі наконт сыстэмы прэфэрэнцый, не далёкія амэрыканскія пагрозы «Белнафтахіму», а канкрэтныя санкцыі з боку кантынэнту, які спажывае прадукты беларускай нафтахіміі.

Такія санкцыі сапраўды маглі б мець вялікія наступствы — той самы бэнзін і далей бы ліўся да нідэрляндзкіх і ангельскіх перакупшчыкаў, але ўжо праз расейскіх пасярэднікаў — і без магчымасьці дывэрсыфікацыі рынкаў, альтэрнатывы якім няма.

Страты для бюджэту ў выніку ўвядзеньня сапраўдных санкцый былі б гіганцкімі, дзяржава была б адкінутая ў сваім разьвіцьці таксама моцна, як Сэрбія і Зымбабвэ — дзьве іншыя краіны, якія нарваліся на санкцыі Захаду праз аналягічныя памкненьні сваіх уладароў, Мілошавіча і Мугабэ. Сэрбія, даволі разьвітая і сучасная па выніках кіраваньня Ціта, цяпер стала найбяднейшай краінай у Эўропе, яе падкасіла эмбарга, уведзенае ў адказ на агрэсіўны шавінізм, замяшаны на такой сама антызаходняй прапагандзе і які суправаджаўся разьдзіманьнем такой сама варожасьці да ўсіх нязгодных, якую мы назіраем у Беларусі цяпер.

Вар’яцкая гульня ў выбіваньне расейскіх прэфэрэнцый, у абмен за русіфікацыю Беларусі і за вынішчэньне апазыцыі, сталася магчымай дзякуючы заваёвам той самай апазыцыі, якой удалося прышчапіць Захаду страх перад стратай незалежнасьці Беларусі — страх, які яшчэ пры Клінтану быў Эўропе няведамы, а цяпер вызначае яе беларускую палітыку.

Пасьля 25 Сакавіка з Бэрліна прагучаў недвухсэнсоўны сыгнал. Нямецкі МЗС заявіў, што мае каардынаваць свае крокі ў дачыненьні да Беларусі з саюзьнікамі з ЗША. Не, Беларусь 27 сакавіка пайшла на новыя дэманстратыўна антыэўрапейскія крокі: пагром эўрапейскіх радыёстанцый. Што б там ні бубнілі ванькі‑ўстанькі зь беларускага МЗС, выглядала гэта як як «о Пуцін, Пуцін усёмагутны, не паднімай цану на газ да двухсот, мы вам усё, што хочаш…».

«Пасьля мяне хоць патоп», — казаў абсалютны манарх Францыі.

Пасьля мяне — інфляцыя 100 000 %, кажа Мугабэ на 28‑м годзе свайго кіраваньня, што так ганарыста заносілася на пачатку.

А пасьля нас?

Барыс Тумар

Каментары5

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе27

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі6

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі7

Трамп сказаў, што Сі Цзіньпін занадта высокі для кітайцаў3

Колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па Кіеве павялічылася да 24 чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе27

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць